МІНСК, 30 сне — Sputnik. ЗША ў чацвер ўвялі супраць разведслужбаў і шэрагу прыватных асоб РФ санкцыі ў сувязі з "умяшальництвам у выбары» і абвясцілі аб высылцы з ЗША 35 расійскіх дыпламатаў, якіх прэзідэнт Барак Абама назваў "работнікамі расійскай разведкі".
Санкцыі закранулі пяці расійскіх ведамстваў і арганізацый, уключаючы Федэральную службу бяспекі (ФСБ) і Галоўнае разведвальнае ўпраўленне (ГРУ) Генштаба ВС РФ. Акрамя таго, Вашынгтон высылае з краіны 35 дыпламатаў РФ і закрывае дзве расійскія дыпламатычныя ўстановы на тэрыторыі ЗША.
Дыпламаты з Вашынгтона і Сан-Францыска, абвешчаныя персонамі нон-грата, якія мусяць пакінуць краіну на працягу 72 гадзін з моманту інфармавання, гэта значыць да поўдня нядзелі па амерыканскім часе або 20.00 па маскоўскім.
Запозненая рэакцыя або прыкметы параноі?
Спікер палаты прадстаўнікоў ЗША Пол Раян назваў ініцыятыву Белага дома — "запозненай мерай, хоць і лагічным спосабам завяршыць восем гадоў няслушнай палітыкі ў дачыненні да Расіі".
Старшыня камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Леанід Слуцкі ў сваю чаргу лічыць, што санкцыі ЗША супраць Расіі і высылка без усялякай доказнай базы, грунтуючыся толькі на галаслоўных сцвярджэннях, 35 дыпламатаў РФ у 72 гадзіны — гэта прыкметы сапраўднай параноі. Падобныя дзеянні амерыканскай адміністрацыі, якая праз тры тыдні павінна памяняцца, паводле яго слоў, шакіравалі разважных палітыкаў. Ён са шкадаваннем канстатаваў, што істэрыка, якая сыходзіць ад адміністрацыі, наносіць страты расійска-амерыканскім адносінам.
Рэакцыя Крамля і адэкватны адказ
Прэс-сакратар кіраўніка РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што афіцыйная Масква шкадуе ў сувязі з такімі рашэннямі Вашынгтона.
"Пакуль я не магу сказаць, які будзе адказ. Хоць, як мы ведаем, тут абсалютна безальтэрнатыўна дзейнічае прынцып узаемнасці. Зразумела, будзе дадзены адэкватны адказ. Адказ гэты будзе сфармуляваны ў рэчышчы таго кірунку, якое вызначыць прэзідэнт Расійскай Федэрацыі", — заявіў Пяскоў журналістам.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што спяшацца з рашэннямі на прынцыпах узаемнасці ў Крамлі не будуць.
"Безумоўна, адэкватная і заснаваная на прынцыпах узаемнасці рэакцыя прывядзе да таго, што таксама будзе нанесены істотны дыскамфорт і амерыканскаму боку. Нейкай тэрміновасці цяпер няма", — сказаў Пяскоў.
Рэакцыя афіцыйнага прадстаўніка МЗС РФ Марыі Захаравай на рашэнне Абамы была яшчэ больш вобразнай.
"Так і не здолеўшы ўпісаць у гісторыю прэзідэнцтва ніякіх дасягненняў на міжнароднай арэне, нобелеўскі лаўрэат ўмудрыўся паставіць замест элегантнай кропкі тлустую кляксу", — напісала яна ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку.
Па словах Захаравай, людзі, што жылі восем гадоў у Белым доме — гэта не Адміністрацыя, гэта група "знешнепалітычных няўдачнікаў, пакрыўджаных і недалёкіх", сёння Абама прызнаўся ў гэтым афіцыйна.
Што рабіць Трампу?
Газета New York Times адзначае, што часткова санкцыі накіраваны на тое, каб "загнаць у кут" абранага прэзідэнта Дональда Трампа.
"Трампу, калі ён уступіць на пасаду ў наступным месяцы, прыйдзецца вырашыць, здыме ён санкцыі ў дачыненні да расійскіх спецслужбаў на фоне заклікаў, у тым ліку з боку рэспубліканцаў у Кангрэсе пачаць публічнае расследаванне дзеянняў Расіі. Калі Трамп паступіць так, яму прыйдзецца фактычна аспрэчыць вынікі расследавання сваіх спецслужбаў ", — піша газета.
Такога ж пункту гледжання прытрымліваюцца і шэраг амерыканскіх і еўрапейскіх палітыкаў.
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абяцаў сустрэцца з прадстаўнікамі разведкі ЗША пасля абвяшчэння цяперашняй адміністрацыяй санкцый супраць Расіі, каб выслухаць іх даклад аб сітуацыі, якая склалася. Пры гэтым ён асабліва падкрэсліў, што "прыйшоў час нашай краіне рухацца да рэчаў, якія больш і лепш, чым гэты (санкцыі супраць РФ і пагаршэнне расійска-амерыканскіх адносін — Sputnik".