Дыпламатаў ЗША вышлюць з РФ, забароняць карыстацца дачай і складам

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкВід на будынак міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі
Від на будынак міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Масква вырашыла сіметрычна адказаць Вашынгтону: МЗС прапаноўвае прэзідэнту выслаць 35 супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў ЗША.

МІНСК, 30 сне — Sputnik. Персонамі нон-грата могуць быць абвешчаныя 35 дыпламатаў ЗША, амерыканцам таксама забароняць карыстацца дачай у Срэбным бары ў Маскве і складам на вуліцы Дарожная.

У чацвер адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы ўвяла санкцыі супраць 9 расійскіх устаноў, кампаній і фізічных асоб, у тым ліку супраць ГРУ і ФСБ, за "ўмяшальніцтва ў выбары" і "ціск на амерыканскіх дыпламатаў", якія працуюць у Расіі.

Прэзідэнт Абама ў Белым доме - Sputnik Беларусь
За 3 тыдні да сыходу: Абама ўвёў санкцыі і высылае дыпламатаў РФ

Таксама ЗША зачынілі доступ да двух жылых комплексаў — так званых загарадных "дач" пастаяннага прадстаўніцтва РФ у Нью-Ёрку і амбасады РФ у Вашынгтоне, якія з'яўляюцца расійскай дыпламатычнай уласнасцю. Акрамя гэтага персонамі нон-грата абвешчаныя 35 расійскіх дыпламатаў.

"Расійскі МЗС разам з калегамі з іншых ведамстваў унёс прапанову на разгляд прэзідэнта Расійскай Федэрацыі аб тым, каб абвясціць персонамі "нон-грата" 31 супрацоўніка амбасады ЗША ў Маскве і 4 дыпламатаў з генеральнага консульства ЗША ў Санкт-Пецярбурзе", — заявіў міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў.

Кіраўнік МЗС РФ назваў апошнія дзеянні якія сыходзяць ад адміністрацыі Белага дома "выхадкай", якую нельга пакінуць без адказу. "Гэта закон дыпламатыі і міжнародных адносін", — канстатаваў Лаўроў.

У Дзяржаўнай Думе РФ прапанову знешнепалітычнага ведамства сіметрычна адказаць на высылку расійскіх дыпламатаў з ЗША падтрымалі.

Стужка навiн
0