Новы год на Беларусі не заўжды святкавалі зімой. У нашых продкаў наступленне новага году асацыявалася з днем вясновага раўнадзенства, калі сонца паварочвалася і накіроўвала прыроду на аднаўленне. Таму і новы календарны год адлічваўся ў старадаўніх беларусаў ад вясны.
Пасля ўвядзення грыгарыянскага і юліянскага календароў было прапанавана адлічваць пачатак новага году ад зімы. Змяніліся і зімовыя персанажы — замест вясновых валачобнікаў па хатах з песнямі сталі хадзіць зімовыя калядоўшчыкі.
У старадаўнія часы беларусы вельмі адказна ставіліся да падрыхтоўкі навагодняга стала, бо лічылі, што якім будзе стол, такім будзе і ўвесь наступны год.
Са святкаваннем новага году ў нашых продкаў было звязана шмат забабонаў і прыкмет, да якіх яны ставіліся вельмі сур'езна. Так, па першаму дню новага году глядзелі, якім будзе першы дзень лета, а калі ў навагоднюю ноч на небе шмат зорак, то год будзе ўраджайным і багатым на ягады.
Падрабязней пра галоўных зімовых персанажаў, святочныя варожбы і гісторыю навагодніх святкаванняў на Беларусі — у аўдыезапісе радые Sputnik Беларусь.