МІНСК, 4 сту — Sputnik. Узмацненне маразоў у Беларусі адбудзецца ўдзень у чацвер 5 студзеня, паведаміў Sputnik у сераду начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
У сераду ў рэспубліку прыйшоў цыклон Axel, які прынёс у краіну моцныя снегапады, з-за якіх ўскладнілася сітуацыя на дарогах. Паводле інфармацыі Гідрамета, у сярэднім па рэспубліцы на працягу дня снежнае покрыва павялічыцца на 5-12 сантыметраў.
"У чацвер 5 студзеня ўмовы надвор'я будуць вызначаць франтальныя раздзелы ад цыклону, які перамесціцца на Бранскую вобласць Расіі. У тыл цыклона на тэрыторыю нашай краіны пачне паступаць халоднае паветра з арктычных мораў", — сказаў Рабаў.
Ён таксама ўдакладніў, што ўдзень у чацвер чакаецца моцны вецер, у асобных раёнах краіны пройдзе мяцеліца, а тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад —8 да —15 °С, па паўднёвым усходзе Беларусі — -1..7 °С.
Па словах сіноптыка, у пятніцу будзе яшчэ халадней тэмпература на працягу сутак апусціцца да —13..20 °С, уначы па поўначы краіны пры праясненнях — да —23 °С.
Суразмоўца Sputnik адзначыў, што ў суботу 7 студзеня халоднае надвор'е ў рэспубліцы захаваецца: чакаецца пераменная воблачнасць, ноччу ад —15 да —22 °С, пры праясненнях да —27 °С, днём — -11..18 °С, па ўсходзе Беларусі — да —20 °С.