Калядны хакей: Лукашэнка забіў гол і аддаў 3 пасы ў гульні з ААЭ

© Sputnik / Виктор ТолочкоКаманда прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі на Калядным турніры па хакеі
Каманда прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі на Калядным турніры па хакеі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па выніках першага дня турніра кіраўнік дзяржавы з чатырма набранымі баламі увайшоў у топ-10 бамбардзіраў турніру.

МІНСК, 5 сту — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка набраў чатыры бамбардзірскія балы па сістэме "гол + пас" (1 + 3) у матчы групавога раўнда XIII Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея супраць каманды Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, паведамляе Sputnik.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр культуры Барыс Святлоў ўважліва сочыць за матчам
Министр культуры Борис Светлов внимательно следит за матчем - Sputnik Беларусь
Міністр культуры Барыс Святлоў ўважліва сочыць за матчам

Паядынак каманд квартэта А Беларусь — ААЭ стаў заключным на першы ігравы дзень. Сустрэча завяршылася з лікам 7:3 (3:0, 4:1, 0:2).

© Sputnik / Виктор ТолочкоКаманда Беларусі на Калядным турніры
Команда Беларуси на Рождественском турнире - Sputnik Беларусь
Каманда Беларусі на Калядным турніры

У складзе гаспадароў дакладнымі кідкамі адзначыліся Канстанцін Кальцоў (2-я хвіліна), Дзяніс Курдзенка (4), Андрэй Асташэвіч (19, 28 і 32), Мікалай Уладыкін (27), Аляксандр Лукашэнка (40). Акрамя забітай шайбы кіраўнік дзяржавы таксама тройчы выступіў у ролі асістэнта Асташэвіча. У гасцей галы на свой рахунак запісалі Артур Заінутдзінаў (33 і 45), Арцём Каркоцкі (43).

Лепшымі гульцамі сустрэчы сталі Амар аль-Шамісі і Асташэвіч.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў матчы супраць каманды ААЭ
Президент Беларуси Александр Лукашенко в матче против команда ОАЭ - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў матчы супраць каманды ААЭ

У мінулым годзе каманды таксама сустракаліся ў рамках групавога раўнда, тады лік на табло пасля фінальнай сірэны быў 11:8 на карысць беларускіх хакеістаў.

Раней у групе А каманда Швейцарыі пераадолела зборную Балкан — 13:2, а ў групе В Фінляндыя была мацней Германіі — 11:3, Славакія разграміла Расію — 12:0.

© Sputnik / Виктор ТолочкоФорвард Канстанцін Кальцоў, які не так даўно завяршыў прафесійную кар"еру, адкрыў лік у матчы
Форвард Константин Кольцов, не так давно завершивший профессиональную карьеру, открыл счет в матче - Sputnik Беларусь
Форвард Канстанцін Кальцоў, які не так даўно завяршыў прафесійную кар"еру, адкрыў лік у матчы

Турнірная табліца па выніках першага дня:

Група А

  1. Швейцарыя — 2 ачкі
  2. Беларусь — 2
  3. 3ААЭ — 0
  4. Балканы — 0

Група В

  1. Славакія — 2
  2. Фінляндыя — 2
  3. Германія — 0
  4. Расія — 0

У другі дзень спаборніцтваў у групе А згуляюць ААЭ — Швейцарыя (14:00), каманда Прэзідэнта Беларусі сустрэнецца са зборнай Балкан (19:00). У групе А 5 студзеня вызначаць наймацнейшых Расія — Фінляндыя (13:00) і Германія — Славакія (17:00).

Стужка навiн
0