https://bel.sputnik.by/20170105/pravaslaunyya-kalyady-1026815048.html
Зюзя на дварэ - куцця на стале
Зюзя на дварэ - куцця на стале
Sputnik Беларусь
Праваслаўныя хрысціяне святкуюць пярэдадзень Раства Хрыстова або Вялікую куццю. 05.01.2017, Sputnik Беларусь
2017-01-05T09:53+0300
2017-01-05T09:53+0300
2022-12-05T16:48+0300
спадчына
навіны
галоўнае
беларусь
ларыса мятлеўская
куцця
каляды
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102681/59/1026815948_0:487:3200:2287_1920x0_80_0_0_532cd41b0f68958a2e6d0d0391767fb9.jpg
Ларыса Мятлеўская, Sputnik. Колькі сябе памятаю, лёгкаму марозцу заўсёды радаваліся! Снег іскрыцца на сонцы, радасна рыпіць пад нагамі і неяк асабліва лёгка дыхаецца. Вось калі самы час у лес выпраўляцца: ці то селяніну па дровы, ці то проста на лыжах пакатацца. Людзі кажуць, што мароз усялякую хваробу нішчыць, выпякае. Ну, то і добра, але ж надвор'е ў студзені часам непрадказальнае. Дзённая тэмпература паветра звычайна 3…7 градусаў марозу, але, здараецца, паніжаецца і да 40!І не дзіва, бог зімы Зюзя не спіць у шапку і спраўна выконвае свае абавязкі, асабліва на Каляды. Так што апранайцеся цяплей, каб не зюзіць на вуліцы, як пойдзеце калядаваць.Засталося толькі падаіць казуКалісці ў вёсцы Альшаны, што на Віленшчыне казалі, што калі да Каляд застаецца два ці тры дні, то яны ўжо «на печы». Мелася на ўвазе, што ў цёплым месцы ўжо стаіць кадка з цестам, з якога хутка напякуць абваранкаў, хвархуляк ды іншую смачную выпечку, каб адорваць ёю калядоўшчыкаў. У гэты час гаспадыні акрамя шматлікіх гаспадарчых клопатаў думаюць пра меню да святочнага стала.Першая (посная, бедная, вялікая, марожаная) куцця — сямейная перадкалядная вячэра. Гаспадыня гатуе посныя стравы і ячную кашу (куццю), якую запраўляе алеем або мёдам. Лічылася: якая куцця, такі будзе і ўраджай; які дзень (надвор'е) — такі будзе і год. Не сварыліся і нічога не майстравалі.Памятаю як бабуля, дастаўшы з печы гаршчок з куццёй, ставіла яго да вечара на покуць, падклаўшы сена. Так было заўсёды, пакуль жылі дзяды, так сталася і пазней, калі ў 90-я бацькі з гораду паехалі жыць на вёску і завялі гаспадарку. Калядны вечар мы заўсёды стараліся правесці разам. Адзін з іх запамятаўся асабліва. Калі ў хаце ўсё было прыгатавана да сустрэчы Раства, заставалася толькі падаіць казу. Узяўшы даёнку, матуля, я і мой маленькі сын адправіліся ў хлеў. Пакуль бабуля спраўлялася мы, забурыўшыся ў духмянае сена, слухалі, як цыркаюць у вядзерца струменьчыкі малака, а каза апетытна хрумкае сена. Тады чамусці падумалася, што малеча Хрыстос, лежачы ў яслях, чуў тое самае. Глыбокі спакой і светлая радасць апанавалі душу: "Хрыстос нарадзіўся! Пан Бог аб'явіўся"!Куццю гатуе адна жанчынаДа прыгатавання гэтай абрадавай кашы заўсёды ставіліся вельмі сур'ёзна. Гаспадыні стараліся прытрымвацца пэўнага парадку. Так напрыклад:гатаваць калядную куццю ад пачатка да канца павінен нехта адзін — ці гаспадыня, ці іншая жанчына па яе даручэнні. Яна сама павінна перабраць зярняткі, вымыць іх, зварыць, астудзіць і падаць на стол. Тады на наступны год захаваецца сямейная і гаспадарчая еднасць; Спадзяюся, што вы зразумелі, што куццёй называецца не толькі абрадавая каша, але і сама перадкалядная вячэра. Мы з вамі таксама ад пачатку Піліпаўкі рыхтаваліся да гэтага вялікага свята, гатуючы смачныя посныя стравы беларускай кухні.Бурачкі посныя са смажанай рыбай, квас на капусным расоле, піва, грэтае з грэнкамі, кісялі і іншыя посныя стравы будуць дарэчы на святочным стале. Паколькі есці мясныя стравы можна будзе толькі з 7 студзеня, прапаную разнастаіць стол рыбнымі стравамі. Пасмажыўшы любую нятлустую рыбу (напрыклад аргенціну) прыгатуйце соус да яе па наступным старажытным рэцэпце. Не пашкадуеце! Соус да нятлустай рыбыАлей, пшанічную муку, гарчыцу расцерці да белай пены і ўліць столькі рыбнага булёну, каб маса была рэдкая. Перамяшаць. Уліць сок з 1 лімона, дадаць на смак соль і цукар, паставіць на агонь і моцна нагрэць, памешваючы і сочачы, каб соус не закіпеў. Перад падачай дадаць у соус звараныя ў падсоленай вадзе гарошак і нарэзаныя невялікімі кавалачкамі бульбу і моркву.Самы час клікаць на вячэру Мароза, як гэта рабілі нашы продкі, каб залагодзіць яго. Перад апошняй страваю гаспадар, звяртаючыся да вакна прамаўляў: "Мароз, Мароз, хадзі куццю есці, а калі не хочаш, то ўжо не йдзі ніколі". Пасля вячэры за сталом варажылі, выцягваючы з-пад абруса сцябліны папярэдне пакладзенага сена. Доўгая сцяблінка нібыта паказвала на ўдалы год. Густыя зоркі на небе сведчылі пра добры ўраджай грыбоў. А гэтым часам хрысціяне каталікі святкавалі Трох Каралёў. У добрым настроі ўсе клаліся спаць, чакаючы наступнага дня, калі, магчыма, у хату прыйдуць калядоўшчыкі.Са святам вас, даражэнькія!
https://bel.sputnik.by/20181222/sakrehty-vyalikaj-kucci-1026657885.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102681/59/1026815948_0:0:3200:2400_1920x0_80_0_0_e11795350934590642a3e558cb7f6e88.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, навіны , галоўнае, беларусь, ларыса мятлеўская, куцця, каляды
спадчына, навіны , галоўнае, беларусь, ларыса мятлеўская, куцця, каляды
Зюзя на дварэ - куцця на стале
09:53 05.01.2017 (абноўлена: 16:48 05.12.2022) Праваслаўныя хрысціяне святкуюць пярэдадзень Раства Хрыстова або Вялікую куццю.
Ларыса Мятлеўская, Sputnik. Колькі сябе памятаю, лёгкаму марозцу заўсёды радаваліся! Снег іскрыцца на сонцы, радасна рыпіць пад нагамі і неяк асабліва лёгка дыхаецца. Вось калі самы час у лес выпраўляцца: ці то селяніну па дровы, ці то проста на лыжах пакатацца. Людзі кажуць, што мароз усялякую хваробу нішчыць, выпякае. Ну, то і добра, але ж надвор'е ў студзені часам непрадказальнае. Дзённая тэмпература паветра звычайна 3…7 градусаў марозу, але, здараецца, паніжаецца і да 40!
І не дзіва, бог зімы Зюзя не спіць у шапку і спраўна выконвае свае абавязкі, асабліва на Каляды. Так што апранайцеся цяплей, каб не зюзіць на вуліцы, як пойдзеце калядаваць.
Засталося толькі падаіць казу
Калісці ў вёсцы Альшаны, што на Віленшчыне казалі, што калі да Каляд застаецца два ці тры дні, то яны ўжо «на печы». Мелася на ўвазе, што ў цёплым месцы ўжо стаіць кадка з цестам, з якога хутка напякуць абваранкаў, хвархуляк ды іншую смачную выпечку, каб адорваць ёю калядоўшчыкаў. У гэты час гаспадыні акрамя шматлікіх гаспадарчых клопатаў думаюць пра меню да святочнага стала.
Першая (посная, бедная, вялікая, марожаная) куцця — сямейная перадкалядная вячэра. Гаспадыня гатуе посныя стравы і ячную кашу (куццю), якую запраўляе алеем або мёдам. Лічылася: якая куцця, такі будзе і ўраджай; які дзень (надвор'е) — такі будзе і год. Не сварыліся і нічога не майстравалі.
У народзе казалі: "Калядкі — добрыя святкі: наеўся, напіўся ды й на палаткі"!
Памятаю як бабуля, дастаўшы з печы гаршчок з куццёй, ставіла яго да вечара на покуць, падклаўшы сена. Так было заўсёды, пакуль жылі дзяды, так сталася і пазней, калі ў 90-я бацькі з гораду паехалі жыць на вёску і завялі гаспадарку. Калядны вечар мы заўсёды стараліся правесці разам.
Адзін з іх запамятаўся асабліва. Калі ў хаце ўсё было прыгатавана да сустрэчы Раства, заставалася толькі падаіць казу. Узяўшы даёнку, матуля, я і мой маленькі сын адправіліся ў хлеў. Пакуль бабуля спраўлялася мы, забурыўшыся ў духмянае сена, слухалі, як цыркаюць у вядзерца струменьчыкі малака, а каза апетытна хрумкае сена. Тады чамусці падумалася, што малеча Хрыстос, лежачы ў яслях, чуў тое самае. Глыбокі спакой і светлая радасць апанавалі душу: "Хрыстос нарадзіўся! Пан Бог аб'явіўся"!
Да прыгатавання гэтай абрадавай кашы заўсёды ставіліся вельмі сур'ёзна. Гаспадыні стараліся прытрымвацца пэўнага парадку. Так напрыклад:
гатаваць калядную куццю ад пачатка да канца павінен нехта адзін — ці гаспадыня, ці іншая жанчына па яе даручэнні. Яна сама павінна перабраць зярняткі, вымыць іх, зварыць, астудзіць і падаць на стол. Тады на наступны год захаваецца сямейная і гаспадарчая еднасць;
Спадзяюся, што вы зразумелі, што куццёй называецца не толькі абрадавая каша, але і сама перадкалядная вячэра. Мы з вамі таксама ад пачатку Піліпаўкі рыхтаваліся да гэтага вялікага свята, гатуючы смачныя посныя стравы беларускай кухні.
Бурачкі посныя са смажанай рыбай, квас на капусным расоле, піва, грэтае з грэнкамі, кісялі і іншыя посныя стравы будуць дарэчы на святочным стале. Паколькі есці мясныя стравы можна будзе толькі з 7 студзеня, прапаную разнастаіць стол рыбнымі стравамі. Пасмажыўшы любую нятлустую рыбу (напрыклад аргенціну) прыгатуйце соус да яе па наступным старажытным рэцэпце. Не пашкадуеце!
- рыбны булён для развядзення
- жменька бульбы, морквы і свежага гарошку.
Алей, пшанічную муку, гарчыцу расцерці да белай пены і ўліць столькі рыбнага булёну, каб маса была рэдкая. Перамяшаць. Уліць сок з 1 лімона, дадаць на смак соль і цукар, паставіць на агонь і моцна нагрэць, памешваючы і сочачы, каб соус не закіпеў. Перад падачай дадаць у соус звараныя ў падсоленай вадзе гарошак і нарэзаныя невялікімі кавалачкамі бульбу і моркву.
Заўвага. Калі я ўзялася гатаваць гэты цудоўны соус, то аказалася, што ў хаце няма гатовай гарчыцы. Але ў мяне заўсёды прыпасена яе насенне. Калі яго крыху пацерці і дадаць у соус, то будзе таксама вельмі добра.
Самы час клікаць на вячэру Мароза, як гэта рабілі нашы продкі, каб залагодзіць яго. Перад апошняй страваю гаспадар, звяртаючыся да вакна прамаўляў: "Мароз, Мароз, хадзі куццю есці, а калі не хочаш, то ўжо не йдзі ніколі".
Пасля вячэры за сталом варажылі, выцягваючы з-пад абруса сцябліны папярэдне пакладзенага сена. Доўгая сцяблінка нібыта паказвала на ўдалы год. Густыя зоркі на небе сведчылі пра добры ўраджай грыбоў. А гэтым часам хрысціяне каталікі святкавалі Трох Каралёў. У добрым настроі ўсе клаліся спаць, чакаючы наступнага дня, калі, магчыма, у хату прыйдуць калядоўшчыкі.
Са святам вас, даражэнькія!