https://bel.sputnik.by/20181222/sakrehty-vyalikaj-kucci-1026657885.html
Хутка Каляды: рыхтуем посны стол па народных рэцэптах
Хутка Каляды: рыхтуем посны стол па народных рэцэптах
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца сакрэтамі святочнага стала і вучыць гатаваць посныя бурачкі. 22.12.2018, Sputnik Беларусь
2018-12-22T18:00+0300
2018-12-22T18:00+0300
2022-12-05T16:49+0300
спадчына
у беларусі
галоўнае
беларусь
ларыса мятлеўская
каляды
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102665/89/1026658957_0:113:1921:1193_1920x0_80_0_0_1559f8b29f5e138cff5e7f2278f8116b.jpg
Літаральна некалькі дзён засталося да каталіцкіх, або, як яшчэ іх называюць у народзе, "польскіх" Каляд, якія святкуюць па грыгарыянскім календары з 24 на 25 снежня большасць хрысціян свету.У 1582 годзе папа Грыгорый ХІІІ увёў новую каляндарную сістэму, якая атрымала назву грыгарыянскай. У наступным пасля гэтай падзеі годзе кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый выдаў указ, па якому ўсе жыхары краіны перайшлі на гэты каляндар. Замацавала гэты пераход спецыяльная грамата, якая выйшла ў Вялікім Княстве Літоўскім 9 студзеня 1584 года. Тады ўжо паступова пачалі прывыкаць да святкавання Раства Хрыстова і Новага года па-новаму.Вячэра пачынаецца на змярканні 24 снежня. У кожным доме рыхтуецца накрыты стол, за якім збіраецца ўся сям’я. На стале мусяць знаходзіцца найбольш смачныя посныя стравы, колькасць якіх заўсёды няцотная.Кожная гаспадыня гатуе стравы па свайму выбару, часта абапіраючыся на сямейныя традыцыі. Але ёсць стравы, якія павінны быць прыгатаваныя абавязкова. Гэта датычыцца куцці – кашы з ячменнай або пшанічнай крупы, запраўленай ў гэты вечар мёдам. Цяпер такую куццю часам вараць з рысу, дадаючы ў яе разынкі, арэхі, мёд. Але ў маёй сям’і прытрымліваюцца першага, старажытнага варыянта прыгатавання гэтай абрадавай кашы. Дарэчы, куццёй называюць усе тры святочныя вячэры напрацягу Каляд ад 24 снежня па 6 студзеня. На ўсе куцці заўсёды гатуецца багатая вячэра. Прычым, калі гатуюць посную ежу, гэта не значыць, што стол бедны. Такіх страў робяць шмат, і яны смачныя.Куцця на святочны стол
Усе беларускія каталікі неадменна распачынаюць вячэру з дзялення аплаткай, прэсным белым хлебам. Аплатка – сімвал Хрыста. Далей пачынаюць частавацца астатнімі стравамі.Святочныя стравыВячэра напярэдадні Раства Хрыстова называецца Вялікая куцця. На стале прысутнічаюць бліны, аўсяны кісель з цыбуляй, стравы з грыбамі, рыба, прыгатаваная рознымі спосабамі, у тым ліку і рыбны халадзец, грыбны квас.Але не будзем губляць часу. Трэба добра прыбраць у хаце, накупіць падарункаў і прадумаць меню. Прапаную ўключыць у яго вельмі смачную посную страву "Бурачкі посныя з разынкамі", якая здольная ўпрыгожыць святочны стол. Страву падгледзела ў Першай беларускай кулінарнай кнізе "Літоўская кухарка" Вінцэнты Завадскай.Бурачкі посныяСпячы або зварыць патрэбную колькасць бурачкоў, пачысціць і пацерці на тарку. Пасмажыць на алеі дробна пасечаную і адціснутую цыбульку, дадаць у бурачкі разам з разынкамі. Дадаць солі і воцату на смак. Тушыць, памешваючы, каб страва не прыгарэла.Падаючы на стол, абкласці кавалкамі смажанай рыбы або адваранымі грыбамі, абсыпанымі мукой і падсмажанымі ў аліўкавым алеі.Гатуйце з поспехам і анёлы вам у дапамогу! Да хуткай сустрэчы.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102665/89/1026658957_123:0:1790:1250_1920x0_80_0_0_c54da0ae67ce572212c75552a96aa033.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, галоўнае, беларусь, ларыса мятлеўская, каляды
спадчына, у беларусі, галоўнае, беларусь, ларыса мятлеўская, каляды
Хутка Каляды: рыхтуем посны стол па народных рэцэптах
18:00 22.12.2018 (абноўлена: 16:49 05.12.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца сакрэтамі святочнага стала і вучыць гатаваць посныя бурачкі.
Літаральна некалькі дзён засталося да каталіцкіх, або, як яшчэ іх называюць у народзе, "польскіх" Каляд, якія святкуюць па грыгарыянскім календары з 24 на 25 снежня большасць хрысціян свету.
У 1582 годзе папа Грыгорый ХІІІ увёў новую каляндарную сістэму, якая атрымала назву грыгарыянскай. У наступным пасля гэтай падзеі годзе кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый выдаў указ, па якому ўсе жыхары краіны перайшлі на гэты каляндар. Замацавала гэты пераход спецыяльная грамата, якая выйшла ў Вялікім Княстве Літоўскім 9 студзеня 1584 года. Тады ўжо паступова пачалі прывыкаць да святкавання Раства Хрыстова і Новага года па-новаму.
Вячэра пачынаецца на змярканні 24 снежня. У кожным доме рыхтуецца накрыты стол, за якім збіраецца ўся сям’я. На стале мусяць знаходзіцца найбольш смачныя посныя стравы, колькасць якіх заўсёды няцотная.
Кожная гаспадыня гатуе стравы па свайму выбару, часта абапіраючыся на сямейныя традыцыі. Але ёсць стравы, якія павінны быць прыгатаваныя абавязкова. Гэта датычыцца куцці – кашы з ячменнай або пшанічнай крупы, запраўленай ў гэты вечар мёдам. Цяпер такую куццю часам вараць з рысу, дадаючы ў яе разынкі, арэхі, мёд. Але ў маёй сям’і прытрымліваюцца першага, старажытнага варыянта прыгатавання гэтай абрадавай кашы. Дарэчы, куццёй называюць усе тры святочныя вячэры напрацягу Каляд ад 24 снежня па 6 студзеня. На ўсе куцці заўсёды гатуецца багатая вячэра. Прычым, калі гатуюць посную ежу, гэта не значыць, што стол бедны. Такіх страў робяць шмат, і яны смачныя.
Усе беларускія каталікі неадменна распачынаюць вячэру з дзялення аплаткай, прэсным белым хлебам. Аплатка – сімвал Хрыста. Далей пачынаюць частавацца астатнімі стравамі.
Вячэра напярэдадні Раства Хрыстова называецца Вялікая куцця. На стале прысутнічаюць бліны,
аўсяны кісель з цыбуляй, стравы з грыбамі, рыба, прыгатаваная рознымі спосабамі, у тым ліку і рыбны халадзец, грыбны квас.
Але не будзем губляць часу. Трэба добра прыбраць у хаце, накупіць падарункаў і прадумаць меню. Прапаную ўключыць у яго вельмі смачную посную страву "Бурачкі посныя з разынкамі", якая здольная ўпрыгожыць святочны стол. Страву падгледзела ў Першай беларускай кулінарнай кнізе "Літоўская кухарка" Вінцэнты Завадскай.
- 1-2 ст. лыжкі цёртых сухарыкаў
- 1-2 ст. лыжкі аліўкавага алею
- 1 жменька дробных разынак
Спячы або зварыць патрэбную колькасць бурачкоў, пачысціць і пацерці на тарку. Пасмажыць на алеі дробна пасечаную і адціснутую цыбульку, дадаць у бурачкі разам з разынкамі. Дадаць солі і воцату на смак. Тушыць, памешваючы, каб страва не прыгарэла.
Падаючы на стол, абкласці кавалкамі смажанай рыбы або адваранымі грыбамі, абсыпанымі мукой і падсмажанымі ў аліўкавым алеі.
Гатуйце з поспехам і анёлы вам у дапамогу! Да хуткай сустрэчы.