Праваслаўныя рыхтуюцца адсвяткаваць Раство Хрыстова

© Sputnik / Виктор ТолочкоРаство Хрыстова ў Свята-Духавым Кафедральным саборы ў Мінску
Раство Хрыстова ў Свята-Духавым Кафедральным саборы ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні аднаго з галоўных праваслаўных святаў святары будуць спавядаць вернікаў.

МІНСК, 5 сту — Sputnik. Праваслаўныя рыхтуюцца адзначыць адно з галоўных царкоўных святаў — Раство Хрыстова, заўтра — Калядная куцця, паведамілі ў БПЦ.

Раство Хрыстова ў праваслаўных лічыцца другім па значнасці пасля Вялікадня рэлігійным святам, яно адзначаецца 11 дзён. Каляды заўсёды прыпадаюць на 7 студзеня.

Іней на траве - Sputnik Беларусь
Рабаў: у Беларусь ідуць калядныя маразы

"Святу Раства папярэднічае куцця — дзень строгага посту, калі па царкоўным статуце дазваляецца прымаць у ежу толькі куццю — размочанныя і развараныя зярняты збожжа, пшаніцы ці рысу", — распавялі Sputnik ў прэс-службе Мінскай епархіі Беларускага экзархата. Таму 6 студзеня і называецца "калядным куццёй".

Строгі Піліпаўскі пост завершыцца, калі на небе з'яўвіцца першая зорка, яна сімвалізуе зорку, якая ўзышла над Віфліемам ў момант нараджэння Ісуса. Увечары 6 студзеня ва ўсіх беларускіх праваслаўных храмах усяночныя калядныя службы, як заўсёды, пачнуцца ў 18:00.

У экзархаце распавялі, што 6 і 7 студзеня ва ўсіх храмах сьвятары будуць спавядаць вернікаў, для споведзі адведзены спецыяльныя гадзіны.

© Sputnik / Егор Еремов / Перайсці ў медыябанкСвяткаванне Раства Хрыстова ў Мінску
Празднование Рождества Христова в Минске - Sputnik Беларусь
Святкаванне Раства Хрыстова ў Мінску

Прадстаяцель БПЦ мітрапаліт Павел правядзе ўсяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска, апоўначы пачнецца Боская літургія, яна будзе доўжыцца да раніцы, распавялі ў Беларускім экзархаце.

Паводле ўсталяваных правіл, 7 студзеня раніцою, у 7:00 у храмах служыцца другая Боская літургія, а ў 10:00 — трэцяя Боская літургія. З 16:00 да 20:00 у праваслаўных храмах служыцца Калядная вячэрня, распавялі святары.

У БПЦ таксама распавялі, што на свята раства Хрыстова, 7 студзеня патрыяршы экзарх адслужыць Боскую літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Як правіла, днём 7 студзеня ў Архікафедральным саборы на святочнай службе прысутнічае вышэйшае кіраўніцтва краіны.

Праваслаўныя з'яўляюцца самай шматлікай канфесіяй у Беларусі, на другім месцы — каталікі. Паводле апошняга перапісу насельніцтва, да вернікаў сябе адносіць каля 52% насельніцтва рэспублікі, з якіх 80% назвалі сябе праваслаўнымі.

Стужка навiн
0