МІНСК, 5 сту — Sputnik. Самая папулярная варажба па колькасці пошукавых запытаў у інтэрнэце — варажба онлайн і бясплатна, прыйшоў да высновы Sputnik пасля вывучэння статыстыкі запытаў у адной з найбуйнейшых пошукавых сістэм "Яндэкс".
Традыцыйна пад Каляды многія вырашаюць паваражыць. Паводле народных павер'яў, прагнозы іншасвету менавіта ў гэтыя дні найбольш дакладныя. У адрозненні ад нашых продкаў, якія перадавалі адзін аднаму сакрэты прадказанняў, сёння ўсё больш жадаючых паваражыць шукаюць спосабы зрабіць гэта ў інтэрнэце.
Паводле статыстыкі "Яндэкса", кожны месяц па слове "варажба" шукаюць амаль тры мільёны разоў. Яшчэ 1,2 мільёна запытаў звязаны з варожбой онлайн, а паўмільёна — з бясплатнай варожбой.
Самыя папулярныя з больш "звыклых" спосабаў варожбы — на картах, пра іх інфармацыю шукаюць больш за 250 тысяч разоў кожны месяц. На Таро інструкцыі па варажбе ў "Яндэксе" шукаюць крыху менш за 200 тысяч разоў, а на кававай гушчы — больш за 85 тысяч разоў у месяц.
Самыя важныя тэмы для тых, хто шукае варажбу ў інтэрнэце — адносіны і любоў. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца "варажба што ён думае пра мяне" і "варажба на адносіны". Запатрабаваныя і спробы пры дапамозе народных прыме высветліць пол будучага дзіцяці, а таксама імя каханага.
Усяго ж кожны месяц толькі ў "Яндэксе" на ўсе магчымыя пытанні, звязаныя з варажбой, адказы шукаюць больш за дзесяць мільёнаў разоў.