МІНСК, 11 сту — Sputnik. Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТэАрт" адкрывае прыём заявак для ўдзелу ў шоўкейсе Belarus Open-2017.
Мэта шоўкейса — паказаць мінскім гледачам, а таксама запрошаным замежным экспертам і прадзюсарам лепшыя беларускія спектаклі, створаныя за апошнія некалькі гадоў.
Заяўкі прымаюцца ад рэпертуарных тэатраў, незалежных тэатральных кампаній, мастакоў, якія працуюць у галіне мастацтва перформансу.
Да ўдзелу прымаюцца спектаклі любых жанраў: драматычныя і музычныя, праекты дакументальнага тэатра і тэатра танца, а таксама міждысцыплінарны тэатр, які ўзнік на скрыжаванні розных відаў мастацтваў.
Таксама запрашаюцца праекты з датай прэм'еры 2015 — 2017 год, якія раней не прымалі ўдзел у Belarus Open.
Арганізатары прымаюць заяўкі прымаюцца да 20 сакавіка 2017 года ўключна.