https://bel.sputnik.by/20170117/dzeda-maroza-svyatkavali-na-vadohryshcha-1027010763.html
Дзеда Мароза святкавалі на Вадохрышча
Дзеда Мароза святкавалі на Вадохрышча
Sputnik Беларусь
На Беларусі здаўна існуе незвычайны спосаб спыніць моцныя маразы. Дастаткова пералічыць па імёнах усіх знаёмых лысых мужчын. Чаму? Ды таму што беларускі бог... 17.01.2017, Sputnik Беларусь
2017-01-17T17:25+0300
2017-01-17T17:25+0300
2017-01-17T18:03+0300
спадчына
беларусь
вадохрышча
дзед мароз
зюзя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102701/09/1027010903_0:239:2592:1704_1920x0_80_0_0_dcc138bf7c3d15203fcf1dda4f3c4b9a.jpg
Ларыса Мятлеўская, Sputnik. Набліжаецца Вадохрышча, таго і глядзі, што зноў упяраць маразы. А як жа іначай, менавіта перад Вадохрышчам і павінна ўсталявацца сапраўдная зіма. У народзе кажуць, што на завяршэнні Калядаў самы час панавання Зюзі і Мароза, або як яго яшчэ называюць Ледзянога Дзеда. Дарэчы, гэта не проста розныя назвы аднаго персанажа, пра што я і хачу вам паведаць.Зюзя ва ўсходнеславянскай міфалогіі — міфічная істота, увасабленне холаду, бог зімы. Зюзю ўяўлялі ў выглядзе лысага барадатага невялікага росту дзеда, які басанож ходзіць па снезе ў расхрыстаным белым кажуху. Згодна з павер'ямі, Зюзя ўзнімаў мяцеліцу, завіруху, выклікаў сцюжу, маразы. Калі быў моцны мароз, то лічылі, што Зюзя біў булавой, якую заўсёды насіў пры сабе, па дрэвах і бярвеннях, з-за чаго яны трашчалі.Каб зменшыць маразы, трэба было пералічыць ад 10 да 12 знаёмых лысых мужчын, а каб выклікаць моцны вецер — дастаткова падражніць якога-небудзь лысага дзеда.Пад Новы год беларусы варылі куццю і для Зюзі: "Зюзя на дварэ — куцця на стале". Частку кашы пакідалі на ноч на асобным стале, і хоць яна і не была кранутая, лічылі, што ўсё ж Зюзя ёю пакаштаваўся. Большую частку зімы Зюзя праводзіць у лесе, але часам заходзіць у вёску, праяўляючы пры гэтым высакародства, папярэджвае сялян пра жорсткую, суровую зіму на будучы год ці вызваляе ад холаду няшчасную бедную сям'ю.На абразах звычайна малявалі лысым святога Міколу. У многіх краінах Еўропы святы Мікола (Санта-Клаус) з'яўляецца адпаведнікам Дзеда Мароза.У беларускай жа міфалогіі блізкі да Зюзі Ледзяны Дзед, або Мароз. Гэта міфічная істота таксама ўвасабляла зімовы холад.Мароз уяўляўся старым сівым дзедам з сінім або чырвоным носам. Памятаеце беларускую народную казку "Два Маразы"? Там якраз і былі два маразы з чырвоным і сінім носам. Яго валасы і доўгая барада былі пакрытыя інеем. Апрануты ён быў у снегавую сярмягу ці проста ў снег, лёд ды іней.Зімою Бог пасылае Мароз на карысць людзям, каб ён усюды праклаў масты цераз рэкі, азёры і балаты. Нават тоўсты лёд стогне і скрыпіць, калі па ім ідзе Мароз. Людзі дзякуюць Богу, калі ён насылае моцныя маразы, бо тады добрая дарога і здаровае паветра.Трэск у кутках і начное стуканне падчас вялікага холаду прыпісвалі Ледзяному Дзеду, які мае звычай садзіцца на хату. З мэтаю залагодзіць яго, каб ён не разваліў хату, ды не памарозіў азімыя, запрашалі дзеда на калядную вячэру: "Мароз, Мароз! Хадзі куццю есці!" Мароз не любіць сонца і заўсёды з ім дужаецца. Але хутка яго панаванню надыдзе канец, бо ў пачатку лютага — Грамніцы, калі, як лічаць, сонца растопіць яго ледзяную бараду. Жывыя традыцыіЖыхарка г. Жыткавічы, што ў Гомельскай вобласці, М. Сідаровіч, 1869 года нараджэння, сведчыла, што яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя Мароза ўшаноўвалі асаблівым чынам:"Помню, Дзеда Мароза святкавалі тады ў зімовыя маразы, калі было Вадохрышча: прабівалі ў лёдзе палонку і хрысцілі ваду. Тады і быў Дзед Мароз. Гэта стары з вялікай барадой, адзеты ў кажух, з мяшком у руках".Вобраз Дзеда Мароза ў выглядзе крыжападобнай разеткі ў аблямоўцы часта сустракаўся на тканых і вышываных рэчах сялянак. Рабілася гэта як неабходнасць абараніць сябе, сваіх блізкіх і гаспадарку ад шкоднага ўздзеяння зімовай стыхіі. Верылі, каб мароз памякчэў, трэба павесіць на плот такі ручнік або посцілку, і ўсё будзе добра. Дзед Мароз и Сягурка
Многія міфалагічныя вобразы славян-язычнікаў доўга жылі ў свядомасці вяскоўцаў, у тым ліку і вобраз Мароза і Зюзі. А вось у горадзе панавалі свае міфы, дзе ў 30-я гады 20-га ст з'явіўся свой Дзед Мароз, да якога крыху пазней далучылася і памочніца — Снягурка.Цяпер цяжка ўявіць святкаванне Новага года без Дзеда Мароза і Снягуркі. Гэтыя штучна створаныя персанажы трывала ўвайшлі ў наша жыццё.Іх любяць і дарослыя, і дзеці. І ўсё ж у апошні час абудзілася цікавасць і да міфалагічных вобразаў.Напрыклад, у 2005 годзе мне пашанцавала разам з супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ўдзельнічаць у распрацоўцы вобразаў цэлага шэрагу міфалагічных персанажаў для інтэрактыўных праграм, якія прапаноўвалі наведвальнікам музея. Асабліва палюбіўся вобраз Зюзі, які ажывае ва ўмовах музейнага асяроддзя кожную зіму.Беражыце сябе, клапаціцеся пра блізкіх і не сумуйце! Да хуткай сустрэчы!
https://bel.sputnik.by/20170105/pravaslaunyya-kalyady-1026815048.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102701/09/1027010903_0:157:2592:1786_1920x0_80_0_0_b4113d9f25e84b1b24f805492e4f37e8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, беларусь, вадохрышча, дзед мароз, зюзя
спадчына, беларусь, вадохрышча, дзед мароз, зюзя
Дзеда Мароза святкавалі на Вадохрышча
17:25 17.01.2017 (абноўлена: 18:03 17.01.2017) На Беларусі здаўна існуе незвычайны спосаб спыніць моцныя маразы. Дастаткова пералічыць па імёнах усіх знаёмых лысых мужчын. Чаму? Ды таму што беларускі бог зімы Зюзя быў лысы.
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.
Набліжаецца Вадохрышча, таго і глядзі, што зноў упяраць маразы. А як жа іначай, менавіта перад Вадохрышчам і павінна ўсталявацца сапраўдная зіма. У народзе кажуць, што на завяршэнні Калядаў самы час панавання Зюзі і Мароза, або як яго яшчэ называюць Ледзянога Дзеда. Дарэчы, гэта не проста розныя назвы аднаго персанажа, пра што я і хачу вам паведаць.
Зюзя ва ўсходнеславянскай міфалогіі — міфічная істота, увасабленне холаду, бог зімы. Зюзю ўяўлялі ў выглядзе лысага барадатага невялікага росту дзеда, які басанож ходзіць па снезе ў расхрыстаным белым кажуху. Згодна з павер'ямі, Зюзя ўзнімаў мяцеліцу, завіруху, выклікаў сцюжу, маразы. Калі быў моцны мароз, то лічылі, што Зюзя біў булавой, якую заўсёды насіў пры сабе, па дрэвах і бярвеннях, з-за чаго яны трашчалі.
Каб зменшыць маразы, трэба было пералічыць ад 10 да 12 знаёмых лысых мужчын, а каб выклікаць моцны вецер — дастаткова падражніць якога-небудзь лысага дзеда.
Пад Новы год беларусы варылі куццю і для Зюзі: "Зюзя на дварэ — куцця на стале".
Частку кашы пакідалі на ноч на асобным стале, і хоць яна і не была кранутая, лічылі, што ўсё ж Зюзя ёю пакаштаваўся.
Большую частку зімы Зюзя праводзіць у лесе, але часам заходзіць у вёску, праяўляючы пры гэтым высакародства, папярэджвае сялян пра жорсткую, суровую зіму на будучы год ці вызваляе ад холаду няшчасную бедную сям'ю.
На абразах звычайна малявалі лысым святога Міколу. У многіх краінах Еўропы святы Мікола (Санта-Клаус) з'яўляецца адпаведнікам Дзеда Мароза.
У беларускай жа міфалогіі блізкі да Зюзі Ледзяны Дзед, або Мароз. Гэта міфічная істота таксама ўвасабляла зімовы холад.
Мароз уяўляўся старым сівым дзедам з сінім або чырвоным носам. Памятаеце беларускую народную казку "Два Маразы"? Там якраз і былі два маразы з чырвоным і сінім носам. Яго валасы і доўгая барада былі пакрытыя інеем. Апрануты ён быў у снегавую сярмягу ці проста ў снег, лёд ды іней.
Зімою Бог пасылае Мароз на карысць людзям, каб ён усюды праклаў масты цераз рэкі, азёры і балаты. Нават тоўсты лёд стогне і скрыпіць, калі па ім ідзе Мароз. Людзі дзякуюць Богу, калі ён насылае моцныя маразы, бо тады добрая дарога і здаровае паветра.
Трэск у кутках і начное стуканне падчас вялікага холаду прыпісвалі Ледзяному Дзеду, які мае звычай садзіцца на хату. З мэтаю залагодзіць яго, каб ён не разваліў хату, ды не памарозіў азімыя, запрашалі дзеда на калядную вячэру: "Мароз, Мароз! Хадзі куццю есці!" Мароз не любіць сонца і заўсёды з ім дужаецца. Але хутка яго панаванню надыдзе канец, бо ў пачатку лютага — Грамніцы, калі, як лічаць, сонца растопіць яго ледзяную бараду.
Жыхарка г. Жыткавічы, што ў Гомельскай вобласці, М. Сідаровіч, 1869 года нараджэння, сведчыла, што яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя Мароза ўшаноўвалі асаблівым чынам:"Помню, Дзеда Мароза святкавалі тады ў зімовыя маразы, калі было Вадохрышча: прабівалі ў лёдзе палонку і хрысцілі ваду. Тады і быў Дзед Мароз. Гэта стары з вялікай барадой, адзеты ў кажух, з мяшком у руках".
Вобраз Дзеда Мароза ў выглядзе крыжападобнай разеткі ў аблямоўцы часта сустракаўся на тканых і вышываных рэчах сялянак. Рабілася гэта як неабходнасць абараніць сябе, сваіх блізкіх і гаспадарку ад шкоднага ўздзеяння зімовай стыхіі. Верылі, каб мароз памякчэў, трэба павесіць на плот такі ручнік або посцілку, і ўсё будзе добра.
Многія міфалагічныя вобразы славян-язычнікаў доўга жылі ў свядомасці вяскоўцаў, у тым ліку і вобраз Мароза і Зюзі. А вось у горадзе панавалі свае міфы, дзе ў 30-я гады 20-га ст з'явіўся свой Дзед Мароз, да якога крыху пазней далучылася і памочніца — Снягурка.
Дзед Мароз — казачны персанаж усходнеславянскага гарадскога фальклору, які атаясамліваецца з зімовымі маразамі. У вобразе новага Дзеда Мароза ўжываюцца ўяўленні аб Святым Мікалаі і старажытным Марозе.
Цяпер цяжка ўявіць святкаванне Новага года без Дзеда Мароза і Снягуркі. Гэтыя штучна створаныя персанажы трывала ўвайшлі ў наша жыццё.
Іх любяць і дарослыя, і дзеці. І ўсё ж у апошні час абудзілася цікавасць і да міфалагічных вобразаў.
Напрыклад, у 2005 годзе мне пашанцавала разам з супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ўдзельнічаць у распрацоўцы вобразаў цэлага шэрагу міфалагічных персанажаў для інтэрактыўных праграм, якія прапаноўвалі наведвальнікам музея. Асабліва палюбіўся вобраз Зюзі, які ажывае ва ўмовах музейнага асяроддзя кожную зіму.
Беражыце сябе, клапаціцеся пра блізкіх і не сумуйце! Да хуткай сустрэчы!