Галоўны прыз "Нябёсаў" паехаў у Маскву

© Sputnik / Виктор ТолочкоПадчас фестывалю "Нябёсы", архіўнае фота
Падчас фестывалю Нябёсы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Свята-Лізавецінскім манастыры горада Мінска прайшоў III Міжнародны Калядны фэст батлеечных і лялечных тэатраў "Нябёсы".

МІНСК, 17 сту — Sputnik. У конкурснай праграме фестывалю ў гэтым годзе прынялі ўдзел тэатральныя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Заяўкі падалі больш за 50 удзельнікаў з усіх абласцей Беларусі, а таксама з-за мяжы. 

Царкоўныя нябёсы: фестываль батлеечных тэатраў адкрыўся ў Мінску - Sputnik Беларусь
Відэа
Царкоўныя "нябёсы": фестываль батлеечных тэатраў адкрыўся ў Мінску

Для ўдзелу ў конкурснай праграме было адабрана 20 калектываў, і гледачы адпаведна ўбачылі 20 спектакляў. Прадстаўнікі кожнай з гэтых краін удастоены асноўных узнагарод фестывалю "Нябёсы" і адзначаны памятным прызам — шкляным пано "Анёл". 

Фестываль батлеечных і лялечных тэатраў Нябёсы - Sputnik Беларусь
Фестываль "Нябёсы": казка пачынаецца

Галоўную ўзнагароду III Міжнароднага Каляднага фэсту батлеечных і лялечных тэатраў "Нябёсы" атрымаў маскоўскі тэатр "Душагрэі" за пастаноўку "Калядная батлейка".

"У вас атрымалася адарваць людзей ад экранаў камп'ютараў і тэлевізараў, — заўважыў старшыня журы протаіерэй Сергій Храпіцкі. — Вярнуць дзяцей з віртуальных зносін да зносін у рэальным часе і ў рэальным жыцці".

 

Стужка навiн
0