У 2017 годзе ў МДУ адкрыецца касмічны факультэт

© Sputnik / Максім Бліноў / Перайсці ў медыябанкЗімняя Масква
Зімняя Масква - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адкрыццё факультэта касмічных даследаванняў стала лагічным працягам падпісанага ў 2015 годзе пагаднення паміж МДУ і карпарацыяй "Раскосмас" аб сумеснай навукова-даследчай дзейнасці.

МІНСК, 17 сту — Sputnik. У 2017 годзе ў МДУ з'явіцца факультэт касмічных даследаванняў. Прыярытэтнымі прадметамі на першым часе будуць матэматыка, астраномія, біялогія, хімія, інфарматыка. Пра гэта паведаміў рэктар МДУ Віктар Садоўнічы 15 студзеня на Дні адчыненых дзвярэй. Новы факультэт будзе ўжо 43-м па ліку.

"Што гэта за факультэт? Гэта — тое, што яшчэ не даследавана, гэта — космас, гэта — чорныя дзіры, гэта — паводзіны чалавека ў космасе, у бязважкасці… Гэта ўсё фундаментальныя навукі, звязаныя з асваеннем касмічнай прасторы. Наш факультэт будзе прысвечаны падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне касмічных даследаванняў з упорам на фундаментальныя веды. Такі патэнцыял, як у нашай ВНУ, мала дзе адшукаеш", — сказаў Садоўнічы.

Алег Навіцкі - камандзір касмічнага карабля Саюз МС-03 - Sputnik Беларусь
Касманаўт Алег Навіцкі завёў Instagram

На думку рэктара МДУ, са з'яўленнем касмадрома Усходні Расія стала адчуваць вострую патрэбу ў спецыялістах рознага профілю па асваенню космасу, і менавіта МДУ можа і павінен арганізаваць іх навучанне. Па-першае, на базе МДУ працуе адзін з самых магутных суперкамп'ютараў, якімі ў свеце валодаюць не столькі ВНУ, колькі навуковыя цэнтры. Сёння магчымасцямі гэтага суперкамп'ютара карыстаюцца больш за 500 навуковых груп, якія прадстаўляюць усе асноўныя падраздзяленні МДУ, многія інстытуты РАН і іншыя навуковыя ўстановы Расіі. Па-другое, МДУ ўжо запусціў у космас 6 спадарожнікаў, адзін з якіх — "Ламаносаў" цяпер актыўна працуе на арбіце. Ён стаў першым апаратам, запушчаным у космас з касмадрома Усходні.

Манумент Ракета-носьбіт Саюз у Байкануры - Sputnik Беларусь
NASA хоча набыць месцы на "Саюзы" на 2019-ы год

"Можа быць, гэта адзіны ўніверсітэт у свеце, які здольны рабіць спадарожнікі і іх запускаць. "Ламаносаў", які мы запусцілі ў красавіку 2016 году з касмадрома Усходні, гэта — касмічная станцыя, дзе ўстаноўленыя дзясяткі прыбораў, якія даследуюць космас і атмасферу Зямлі. А наогул з пачаткам касмічнай эры навукоўцы, аспіранты і студэнты МДУ паставілі больш за 400 розных прыбораў на касмічныя апараты. Гэта азначае, што наша ВНУ — адзін з піянераў у асваенні касмічнай прасторы. Новы касмічны факультэт, як і кожны з 30 новых факультэтаў, якія ствараліся пры маім удзеле, будзе развівацца паэтапна. Для яго паўнацэннага функцыянавання спатрэбяцца гады", — адзначыў Садоўнічы.

Першых студэнтаў на касмічны факультэт набяруць ужо ў верасні. Адкрыццё факультэта касмічных даследаванняў стала лагічным працягам падпісанага ў 2015 годзе пагаднення паміж МДУ і карпарацыяй "Раскосмас" аб сумеснай навукова-даследчай, адукацыйнай і вопытна-канструктарскай дзейнасці. Гаворка ідзе пра фундаментальныя і прыкладныя касмічныя даследаванні, аб правядзенні эксперыментаў на борце МКС, аб вывучэнні медыка-біялагічных і псіхалагічных праблем забеспячэння жыццядзейнасці чалавека пры асваенні далёкага космасу. А таксама аб стварэнні сістэм падрыхтоўкі чалавека да ўмоў касмічнага палёту, уключаючы распрацоўку матэматычнага і праграмнага забеспячэння аэракасмічных інтэлектуальных трэнажораў і іншых задачах.

Музей касманаўтыкі ў Тамашоўскай сярэдняй школе - Sputnik Беларусь
Музей касманаўтыкі ў Тамашоўцы: крэсла Клімука, бязважкасць і вячэра ў тубе

Першым расійскім ВНУ, які з 2011 года мэтанакіравана вядзе падрыхтоўку кадраў для касмадрома Усходні, стаў Амурскі дзяржаўны ўніверсітэт у Благавешчанску. Тут ідзе навучанне па двух напрамках — "Ракетныя комплексы і касманаўтыка", а таксама "Праектаванне, вытворчасць і эксплуатацыя ракет і ракетна-касмічных комплексаў". На базе АмГУ працуе першы на Далёкім Усходзе цэнтр кіравання палётамі, які дазваляе ажыццяўляць аператыўна-тэхнічнае кіраўніцтва работамі па прыёме тэлеметрычнай інфармацыі, кіраваць універсітэцкімі малымі касмічнымі апаратамі, праводзіць радыёсувязь з касманаўтамі МКС.

Стужка навiн
0