МІНСК, 17 сту — Sputnik. Дадатковыя камеры для назірання за жывёламі ў рэжыме анлайн усталявалі ў вальерах маскоўскага заапарка, паведамляе РІА "Новости".
Адзначаецца, што ўсяго ў заапарку ўсталявалі восем новых камер. Цяпер можна ў рэжыме рэальнага часу назіраць за жырафам, пеліканамі, страўсамі і сурыкатамі. Упершыню камеры пакажуць сеансы кармлення блакітнавокай бенгальскай тыгрыцы.
У прэс-службе заапарка распавялі, што кругласутачныя трансляцыі можна паглядзець на сайце маскоўскага заапарка. У залежнасці ад хуткасці інтэрнэту даступна як высокая, так і сярэдняя ці нізкая якасць відэа.
Першая вэб-камера з'явілася ў сталічным заапарку ў 2016 годзе ў вальеры з белымі мядзведзямі. За першы тыдзень відэа з імі паглядзелі больш за 500 чалавек. На сённяшні дзень у вальерах устаноўлена дзевяць камер, якія дазваляюць назіраць за жыццём жывёл маскоўскага заапарка з любой кропкі зямнога шара. У далейшым колькасць вэб-камер будзе павялічвацца.