https://bel.sputnik.by/20170118/mtz-ryhtue-rali-paryzh-mosar-1027027443.html
МТЗ рыхтуе ралі Парыж-Мосар
МТЗ рыхтуе ралі Парыж-Мосар
Sputnik Беларусь
Трактары праедуць па бездарожжы ад вёскі Парыж у Пастаўскім раёне да касцёла ў мястэчку Мосар, дзе, плануецца, удзельнікаў раллі будуць сустракаць гледачы. 18.01.2017, Sputnik Беларусь
2017-01-18T15:34+0300
2017-01-18T15:34+0300
2017-01-18T16:04+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102702/72/1027027248_0:155:3072:1892_1920x0_80_0_0_5d8ec6f591d52ad5bef05cae1b0f2d85.jpg
беларусь
пастаўскі раён віцебскай вобласці
глыбоцкі раён віцебскай вобласці
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102702/72/1027027248_0:58:3072:1989_1920x0_80_0_0_a047b2f8b6f22f4933ba2e4eb680d29f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , цiкавосткi, стыль жыцця, беларусь, пастаўскі раён віцебскай вобласці, глыбоцкі раён віцебскай вобласці, мтз
у беларусі, навіны , цiкавосткi, стыль жыцця, беларусь, пастаўскі раён віцебскай вобласці, глыбоцкі раён віцебскай вобласці, мтз
МТЗ рыхтуе ралі Парыж-Мосар
15:34 18.01.2017 (абноўлена: 16:04 18.01.2017) Трактары праедуць па бездарожжы ад вёскі Парыж у Пастаўскім раёне да касцёла ў мястэчку Мосар, дзе, плануецца, удзельнікаў раллі будуць сустракаць гледачы.
МІНСК, 18 сту — Sputnik. Мінскі трактарны завод арганізуе ралі Парыж-Мосар, паведамілі Sputnik на прадпрыемстве.
20 кастрычніка 2016, 16:00
"Праект рыхтуецца, але дакладная дата пакуль не вядома. Як мяркуецца, ралі адбудзецца 27 або 28 студзеня", — сказалі на прадпрыемстве.
Трактарнае ралі ладзяць, як працяг відовішчных акцый, якімі МТЗ здзіўляў напрыканцы 2016 года. У прыватнасці, перад Новым годам прадпрыемства павіншавала мінчукоў са святам танцавальным шоу трактароў.
Трактарнае ралі Парыж-Мосар, паводле задумы арганізатараў, павінна паспрыяць паляпшэнню іміджа прадпрыемства і павышэнню прэстыжа прафесіі трактарыста.
Плануецца, што тэхніка выедзе з вёскі Парыж Пастаўскага раёна і па бездарожжы дабярэцца да мястэчка Мосар у Глыбоцкім раёне. Каля касцёла ў Мосары плануецца ўсталяваць экран, на якім гледачы змогуць назіраць за інтэрнэт-трансляцыяй гонкі.