Гідрамет: ужо ў пятніцу пацяплее да +3 градусаў

© pixaby.comДах з ледзяшамі
Дах з ледзяшамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сіноптыкі абяцаюць, што крыху пахаладае ў нядзелю - Беларусь апынецца ў полі павышанага атмасфернага ціску.

МІНСК, 19 сту — Sputnik. Пацяпленне ідзе ў Беларусь з атмасфернымі франтамі з Заходняй Еўропы — ужо ў пятніцу 20 студзеня тэмпература паветра падымецца вышэй за нуль, паведамілі Sputnik у чацвер у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Раней сіноптыкі папярэджвалі, што пасля непрацяглых калядных маразоў у рэспубліку прыйдзе адліга.

Калядная раніца ў Мінску: на вуліцы - мінус 26 градусаў - Sputnik Беларусь
Фотафакт: мінчане купаюцца і пры мінус 26

"У пятніцу надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса: чакаюцца невялікі мокры снег, туман", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што 20 студзеня мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 °С па паўночным захадзе краіны да —7 °С па паўднёвым усходзе, днём тэрмометры пакажуць ад —2 °С да +3 °С.

У суботу, па інфармацыі сіноптыкаў, надвор'е істотна не зменіцца — зноў мокры снег і туман, а тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад —3 °С да +2 °С.

Як распавялі ў Гідрамеце, у нядзелю вялікая частка краіны апынецца ў полі павышанага атмасфернага ціску: ноччу прымарозіць — ад —2 да —9 °С, у паўночных і ўсходніх раёнах Беларусі да —12 °С, днём таксама будзе халаднавата — ад 0 °С да —5 °С. Пры гэтым у заходніх раёнах рэспублікі будзе па-ранейшаму цёпла — там днём тэрмометры пакажуць +2 °С.

Стужка навiн
0