https://bel.sputnik.by/20170120/kupalauski-tehatr-zaprashae-u-shkolu-padatkaplacelshchykau-1027064426.html
Купалаўскі тэатр запрашае ў "школу падаткаплацельшчыкаў"
Купалаўскі тэатр запрашае ў "школу падаткаплацельшчыкаў"
Sputnik Беларусь
П’еса, напісаная ў няпросты для французаў 1934 год, застаецца актуальнай для ўсіх і ва ўсе часы. 20.01.2017, Sputnik Беларусь
2017-01-20T13:52+0300
2017-01-20T13:52+0300
2017-01-20T14:13+0300
у беларусі
культура
афiша
беларусь
мінск
нацыянальны акадэмічны тэатр імя янкі купалы
тэатр
спектакль
купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101624/90/1016249047_0:144:3000:1832_1920x0_80_0_0_0aa669927561fb8532936bc23fd8388a.jpg
МІНСК, 20 сту — Sputnik. Нацыянальны акадэмiчны тэатр імя Янкi Купалы 28 студзеня запрашае на прэм'еру спектакля "Школа падаткаплацельшчыкаў".Фрнцузскую камедыю ў трох дзеях за аўтарствам Луі Вернэя і Жоржа Бэра ставіць Мікалай Пінігін, а пераклад на беларускую мову падрыхтаваў паэт Андрэй Хадановіч.Лёгкая, іранічная, не пазбаўленая лірызму французская камедыя са сцэны Купалаўскага тэатра распавядзе, як можна выжыць і разбагацець у самыя неспрыяльныя часы эканамічнага крызісу.Купалаўцы падказваюць просты рэцэпт: абвясціць "вайну падаткам", стварыць папулярную і прыбытковую школу, размясціць рэкламу на самой Эйфелевай вежы і, безумоўна, быць пры гэтым абаяльным, таленавітым і закаханым ва ўласную ветраную жонку авантурыстам.П'еса, напісаная ў няпросты для французаў 1934 год, калі ва ўсім свеце панаваў эканамічны крызіс, застаецца актуальнай для ўсіх і ва ўсе часы.На сцэне Купалаўскага тэатра можна будзе пабачыць такіх знаных актороў, як Віктар Манаеў, Павел Харланчук-Южакоў, Мікалай Кірычэнка, Алег Гарбуз і Ігар Сігоў. Жаночны складкнік камедыі таксама ўражваючы: Дзіяна Камінская, Ганна Хітрык, Валянціна Гарцуева і Кацярына Алейнікава.
https://bel.sputnik.by/20161227/karachehuski-u-suchasnaj-belaruskaj-dramaturgii-dehficyt-kamedyj-1026706286.html
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101624/90/1016249047_557:0:3000:1832_1920x0_80_0_0_5151e3d6ada0454babf25980cbf39d06.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, культура, афiша , беларусь, мінск, нацыянальны акадэмічны тэатр імя янкі купалы, тэатр, спектакль, купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць
у беларусі, культура, афiша , беларусь, мінск, нацыянальны акадэмічны тэатр імя янкі купалы, тэатр, спектакль, купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць
Купалаўскі тэатр запрашае ў "школу падаткаплацельшчыкаў"
13:52 20.01.2017 (абноўлена: 14:13 20.01.2017) П’еса, напісаная ў няпросты для французаў 1934 год, застаецца актуальнай для ўсіх і ва ўсе часы.
МІНСК, 20 сту — Sputnik. Нацыянальны акадэмiчны тэатр імя Янкi Купалы 28 студзеня запрашае на прэм'еру спектакля "Школа падаткаплацельшчыкаў".
Фрнцузскую камедыю ў трох дзеях за аўтарствам Луі Вернэя і Жоржа Бэра ставіць Мікалай Пінігін, а пераклад на беларускую мову падрыхтаваў паэт Андрэй Хадановіч.
Лёгкая, іранічная, не пазбаўленая лірызму французская камедыя са сцэны Купалаўскага тэатра распавядзе, як можна выжыць і разбагацець у самыя неспрыяльныя часы эканамічнага крызісу.
Купалаўцы падказваюць просты рэцэпт: абвясціць "вайну падаткам", стварыць папулярную і прыбытковую школу, размясціць рэкламу на самой Эйфелевай вежы і, безумоўна, быць пры гэтым абаяльным, таленавітым і закаханым ва ўласную ветраную жонку авантурыстам.
П'еса, напісаная ў няпросты для французаў 1934 год, калі ва ўсім свеце панаваў эканамічны крызіс, застаецца актуальнай для ўсіх і ва ўсе часы.
На сцэне Купалаўскага тэатра можна будзе пабачыць такіх знаных актороў, як Віктар Манаеў, Павел Харланчук-Южакоў, Мікалай Кірычэнка, Алег Гарбуз і Ігар Сігоў. Жаночны складкнік камедыі таксама ўражваючы: Дзіяна Камінская, Ганна Хітрык, Валянціна Гарцуева і Кацярына Алейнікава.