МІНСК, 20 сту — Sputnik. Выстава міжнароднага турызму, падарожжаў і актыўнага адпачынку "Адвентур" сёлета адлічыла юбілейны, пяты год. Яна пройдзе 20-22 студзеня ў Вільнюсе, у кангрэс-цэнтры "Літэкспа".
"У свеце і ў Літве узмацняюцца тэндэнцыі гастранамічнага турызму. Усё часцей мэтай падарожнікаў становяцца кулінарныя даследванні. Але дэгустацыя — гэта не толькі смак, але ўменне адчуваць вачыма і сэрцам. Такім чынам, сабраныя ўражанні развіваюць нашыя асабістыя ўнутраныя і знешнія межы, вучаць нас адкрытасці", — так тлумачыць запрашэнне наведаць Літву адна з мэнэджараў выставы Юргіта Казлаўскене, кіраўнік дзяржаўнага дэпартамента турызму.
Якая на смак Літва?
Велізарны вулей, з драўлянымі сотамі колеру мёду, якія дасягаюць столі, і віды літоўскіх лугоў — да такога салодкага выставачнага стэнда ў трэцім зале запрашае дэпартамент турызму.
"Калі нас спыталі, якая на смак Літва, мы задумаліся — а ці не агуркоў з мёдам? Не толькі таму, што гэта — старадаўні літоўскі дэсерт, які, кажуць, быў нават на стале караля Міндоўга, але і таму, што ён менавіта натуральны, змяшчае ў сябе густы лета, пчалінае гудзенне на лугах, магію вулляў. Сімвал свежых агуркоў, толькі што прынесенага з вулля мёду асабліва блізкі і нашаму новаму знаку турыстычных тавараў, які аб'яўляе, што прыгажосць — у натуральнасці", — адзначае Казлаўскене.
Паводле яе слоў, Літва мае больш за тры тысячы рэцэптаў аўтэнтычных страў. Радасна, што старадаўнія стравы адраджаюцца і ўсё часцей вяртаюцца на стол: "Многія становяцца сапраўдным адкрыццём у падарожжах па літоўскіх рэгіёнах, прапаноўваючы пачастунак, характэрны толькі для іх. У прыморскіх раёнах, напрыклад, абавязкова трэба паспытаць каву "шышэнішке", чайныя напоі, вафлі, у Дзукіі — грачаны хлеб, які запякаецца на лісцях капусты, у Жамойці — лукавы суп з селядцом.
Піўны і малочны шляхі
А ці ведаеце вы, што ружовы літоўскі халаднік быў абраны самым эстэтычным халодным супам ў свеце? Акрамя гэтага, шмат хто чуў аб літоўскім маршруце, які ўецца па краіне і называецца "Піўным шляхам"; у гэтым годзе прадстаўлены "Малочны шлях". Падарожнічаючы па ім, можна наведаць гаспадаркі, дзе вырабляюцца сыры, ёгурты і нават марозіва, астудзіцца ў лазні ільдзінкамі з сыроваткі, або нырнуць у малочную ванну. Гэта яшчэ адзін доказ, што гастранамічны турызм у Літве звязаны не толькі з дэгустацыяй. Падрабязнасці пра смачныя турыстычныя туры чытайце на Sputnik Літва.