Арлоў: Вялікакняскую канцылярыю ВКЛ ахоўвала некалькі дзесяткаў катоў

© Sputnik / Артем БордовскийРазварот кнігі "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі"
Разварот кнігі Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускія дзеці гулялі не ў "вайнушку", а ў "Хадкевіча". Новыя гістарычныя цікавосткі чакаюць чытачоў кнігі "Айчына".

МІНСК, 21 сту — Sputnik. Выданне, прысвечанае гісторыі Беларусі, напісанае спецыяльна для дзіцячай аўдоторыі пабачыла свет. Спецыяльна для Sputnik аўтар выдання Уладзімір Арлоў распавёў, як працаваў над кнігай "Айчына".

© Sputnik / Артем БордовскийБеларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў
Беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў - Sputnik Беларусь
Беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў

— Вы напісалі шмат кніг, прысвечаных гісторыі. Як у вас нарадзілася ідэя кніжкі для дзетак?

— Гэта ўжо не першая мая дзіцячая кніга па гісторыі Беларусі. Напрыканцы мінулага стагоддзя некалькімі выданнямі выходзіла мая кніга "Адкуль наш род". Яна мела вялікі поспех, але ў мяне не знайшлося прадаўжальніка справы. Пасля гэтага я пачаў атрымліваць лісты ад чытачоў с просьбаю зрабіць працяг ці новую кнігу, і, што вельмі ўсцешна, лісты пісалі і настаўнікі гісторыі.

Вялікі гістарычны атлас Беларусі - Sputnik Беларусь
У 2017 годзе выйдзе 4 том "Вялікага гістарычнага атласа Беларусі"

Ідэя напісаць новую дзіцячую кнігу па гісторыі Беларуі лунала ў паветры. Вельмі дапамгло тое, што з'явіўся бізнэсовец беларускага паходжання Павел Бераговіч. Ён нарадзіўся і вырас у Расіі, але вярнуўся да сваіх каранёў і нават вывучыў беларускую мову. Менавіта Бераговіч прапанаваў выдаць працяг кніжкі "Адкуль наш род".

Кнігу мы зрабілі з нашым мастаком Паўлам Татарнікавым, які з'яўляецца лаўрэатам дзяржаўнай прэміі за серыю графічных твораў "Брама мінулага". Праца над працягам кнігі прывяла да нараджэння абсалютна новага твору. Было вырашана, што яна выйдзе ў дзвюх частках да 90-ых гадоў 20 ст., калі Беларусь аднавіла сваю незалежнасць.

На вокладцы побач стаяць імёны і мастака і аўтара — гэта рэдкі выпадак, але той самы, калі гэта цалкам заслужана. Агулам над кнігай мы працавалі каля 6 гадоў. Часам ілюстрацыі натхнялі мяне на новыя апавяданні.

© Sputnik / Артем БордовскийРазварот кнігі "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі"
Разварот кнігі Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі - Sputnik Беларусь
Разварот кнігі "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі"

— Якой рэакцыі вы чакаеце ад чытачоў?

— Кніга толькі пайшла ў продаж і ўжо прададзена палова накладу. Такіх чэргаў за кнігамі даўно не было. Пад час аўтографсэсіі збіраецца сапраўдны натоўп людзей.

Кніга ахоплівае перыяд ад Рагнеды да Тадэвуша Касцюшкі, у ёй 31 гістарычны аповед і 200 ілюстрацый, а таксама 42 панарамы. Кожнай гістарычнай асобе прысвечаны партрэт, іх у кнізе 65. Кожны аповед скончваецца гістарычнай віктарынай.

Гэта максімальна даступны і цікавы фармат не толькі для дзяцей і падлеткаў, але і для іх бацькоў і нават настаўнікаў гісторыі.

© Sputnik / Артем БордовскийРазварот кнігі "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі"
Разварот кнігі Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі - Sputnik Беларусь
Разварот кнігі "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі"

— Пад час працы над кнігай у вас знайшліся любімыя гістарычныя постаці ці, можа, проста адкрыліся новыя факты?

— Па сутнасці там кожнае апавяданне магло б перарасці ў аповесць ці гістарычны раман. Спадзяюся, што сярод юных чытачоў гэтай кнігі будуць будучыя літаратары, якія, натхніўшыся, разгорнуць сюжэт і напішуць новыя раманы.

Былі вельмі цікавыя гістарычныя драбніцы, якія адкрыліся пад час працы над кнігай. Калі пісалася апавяданне пра Яна Караля Хадкевіча — пераможцу шведаў пад Кіргхольмам, туркаў пад Хацінам. Высветлілася, што напрацягу некалькіх стагоддзяў нашы дзеці, калі гулялі ў "вайнушку", то казалі, што "гуляюць у Хадкевіча". Самы таленавіты гулец выбіраўся вялікім гетманам і яго звалі Хадкевічам. Потым ён вёў на бой сваё дзіцячае войска.

Таксама ў кнізе ёсць бліскучая ілюстрацыя — Вялікакняская канцылярыя. На ёй мы бачым славутых дзяржаўных асобаў таго часу — канцлера Астафія Валовіча, падканцлера Льва Сапегу, вялікага пісара Габрыэля Войну. У Вялікакняскай канцылярыі стаялі піраміды, за якімі было зручна пісаць. Там сядзелі пісцы, з якіх большасць працавала на старабеларускай мове, але там быў яшчэ лацінскі аддзел, татарскі і нямецкі пісар і нават арабскі. Яшчэ на службе ў Вялікакняскай канцылярыі знаходзілася некалькі дзесяткаў катоў, якія ахоўвалі дакументы ад мышэй і пацукоў.

Стужка навiн
0