МІНСК, 21 сту — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі 29 студзеня ладзіць заняткі Дзіцячай Школы этыкета на тэму "Размаўляем — усміхаемся" для дзетак 8-12 год.
Арганізатары ўпэўненыя, што захапляльная гульня адкрые дзверы любому дзіцяці ў свет прыгожых манер: фанты, ілюстраваныя загадкі, рэбусы і трэнінгі зробяць сваю працу і абудзяць у дзяцей зацікаўленасць да этыкета.
Адкрывае школу прыгожых манер тэма "размаўляем — усміхаемся", дзе дзеткі ў гульнявой форме навучацца правільна знаёміцца, вывучаць маўленчыя формулы ветлівых зносін з аднагодкамі і дарослымі, пазнаюць і абмяркуюць падставы для ветлівай падзякі і прабачэнняў і разгадаюць загадкавыя правілы мабільнага этыкету.
Для ўдзелу неабходна папярэдне запісацца па тэлефоне: 8 (017) 220 22 87.
Пачатак заняткаў а 14 гадзіне.
Уваход на мерапрыемства па квітку ў музей.