МІНСК, 23 сту — Sputnik. Істотнае пахаладанне чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, аднак затым да выходных зноў прыйдзе адліга, паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
Стартуе ультрапалярнае ўварванне: будзе рэзкае кароткае пахаладанне — ад адлігі да маразоў і назад", — сказаў сіноптык.
Паводле слоў Рабава, у аўторак надвор'е будзе цёплым і ветраным, магчымы мокры снег, тэмпература ноччу складзе ад 0 да —6°С, днём ад —2 да +3°С.
"У сераду чакаецца ўварванне арктычнага паветра, ціск пачне расці, а тэмпература — падаць: на працягу сутак ад —3 да —9°С, па паўночна-ўсходняй палове —10..-12°С", — удакладніў сіноптык. У будучым плануецца далейшае пахаладанне, месцамі пройдзе кароткачасовы снег.
"У чацвер Беларусь апынецца практычна ў сэрцы барычнага максімуму, стане пахмурна, штыль, у ноч удараць маразы", — сказаў Рабаў, паведаміўшы, што ўначы будзе да —17°С, пры праясненнях да —22°С, днём —3..—10°С.
У пятніцу, паводле інфармацыі Гідрамета, чакаецца паступовае падзенне ціску і зноў павольны рост тэмпературы.