У Мінску прэзентуюць унікальны даведнік пра мінскіх губернатараў

© Sputnik / Дмитрий ХорошихВерхні горад
Верхні горад - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да мерапрыемства падрыхтавана выстава цікавых архіўных дакументаў, звязаных з тэматыкай даведніка.

МІНСК, 24 сту — Sputnik. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі 2 лютага прэзентуе даведнік "Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917): биографический справочник".

Вялікі гістарычны атлас Беларусі - Sputnik Беларусь
У 2017 годзе выйдзе 4 том "Вялікага гістарычнага атласа Беларусі"

Як удакладнілі ў архіве, даведнік падрыхтаваны на падставе больш чым 200 спраў з фондаў НГАБ і больш чым 30 спраў з іншых архіўных сховішчаў Беларусі, Расіі і Літвы, а таксама разнастайнай даведачнай і мемуарнай літаратуры. Кніга складаецца з 87 разгорнутых даведачна-біяграфічных артыкулаў са спасылкамі на архіўныя крыніцы, літаратуру і інтэрнэт-рэсурсы. Выданне ілюстравана партрэтамі, фотаздымкамі і адбіткамі ўласнаручных аўтографаў герояў.

Да мерапрыемства падрыхтавана выстава цікавых архіўных дакументаў, звязаных з тэматыкай даведніка. Аўтар-складальнік біяграфічнага даведніка Юрый Снапкоўскі.

Прэзентацыя адбудзецца ў 15:00, уваход вольны.

Стужка навiн
0