Зімародак, журавель, салавей: самых прыгожых птушак ужо разабралі?

© AP / Сергей ГрицЗімародак
Зімародак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Філін, аўсянка або шэры верабей? На сайтах многіх райвыканкамаў Беларусі зараз вядзецца галасаванне за птушку, якая стане сімвалам раёна.

МІНСК, 25 сту — Sputnik. Хто быў ініцыятарам праекта, якія птушкі ўжо прыцягваюць замежных турустаў да наведвання рэгіёнаў і як абраць самую трапную для раёна птушку, Sputnik распавёў дырэктар грамадскага аб'яднання "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Аляксандр Вінчэўскі.

© Sputnik / З сайта "Ахова птушак бацькаўшчыны" Скульптура зімародка ў Валожыне
Скульптура зімародка ў Валожыне  - Sputnik Беларусь
Скульптура зімародка ў Валожыне

— Валожынцы абралі сімвалам раёна зімародка, случане — салаўя, а Міёрскі раён прадстаўляе шэры журавель. Хто выбірае птушку-сімвал?

— Спачатку жыхары раёна адкрытым галасаванем, якое праходзіць на сайтах райвыканкамаў, выбіраюць птушку, якая больш падабаецца, а потым на сесіях раённых Саветаў дэпутатаў ужо зацвярджаецца птушка-сімвал.

© AP / Сергей ГрицАўсянка
Овсянка - Sputnik Беларусь
Аўсянка

— Чаму менавіта салавей, а не, скажам, сава прадстаўляе Слуцк, хто першапачаткова прапаноўвае варыянты?

— Мы год таму прапанавалі раённым уладам вылучыць птушку-сімвал. Калі да нас звярталіся, то мы падбіралі падыходзячыя варыянты, зыходзячы перш за ўсё з таго, якая птушка гняздуецца на тэрыторыі раёна і можа прыцягваць увагу турыстаў. Звяртаем увагу і на гучанне, ну не прапаноўваць жа дзятла ці ўдода, які мае не вельмі ўдалую для сімвала назву на беларускай мове.

Аднак на месцах таксама могуць звяртацца да спецыялістаў, напрыклад, заказнікаў ці юных арнітолагаў, калі такія ёсць у раёне. Прапановы могуць паступаць з любых крыніц.

© AP / Сергей ГрицЗяблік
Зяблик - Sputnik Беларусь
Зяблік

— Што вы маеце супраць дзятла? І птушка прыгожая, і ёй сам Бог наканаваў быць сімвалам Дзятлаўскага раёна.

— Птушка, сапраўды, дзіўная, прычым у Беларусі гняздуюцца літаральна ўсе віды еўрапейскага дзятла. Менавіта на іх прыязджаюць паглядзець англічане, дзякуючы якім і ўтварылася паняцце бёрдвотчынгу — назірання за птушкамі.

— Для некаторых раёнаў пытанне птушкі-сімвала лічы што вырашана, яны ці маюць "птушыныя" назвы, ці птушку на гербе горада.

— Іх нямнога, Воранаўскі і прыгаданы Дзятлаўскі. Бусел упрыгожвае на гербе Слонім, аднак гэта не азначае, што менавіта гэтая птушка стане сімвалам раёна. 

Сойка - Sputnik Беларусь
Грак, чорнагаловы шчыгол ці нехта яшчэ стане птушкай 2018 года?

Напрыклад, Міёрцы сімвалам абралі шэрага журава, хоць на гербе ў іх лебедзь-шыпун. І гэта зусім невыпадкова. Ну хто ж паедзе ў Міёры глядзець на лебядзя. Ніхто, а на шэрага жураўля прыязджаюць. Ім і абіраць, можна сказаць, не давялося, паколькі не першы год у раёне паходзіць фестываль "Журавы і журавіны", птушка па сутнасці ўжо была іх брэндам, які зараз стаў афіцыйным.

— Гэта азначае, што калі самых прыгожых птушак першыя раёны "разбяруць", то астатнім застанецца верабей ці качка?

— Па сутнасці так, абіраць давядзецца з таго, што засталося, хоць у Беларусі 330 відаў птушак, выбар усё роўна будзе.

© AP / Сергей ГрицЦецяруки
Тетерева - Sputnik Беларусь
Цецяруки

— І ці многа да вас паступае прапаноў на аргнанізацыю арніталагічных турыстычных тураў?

— Дастаткова, прычым нават зімой. Ну, напрыклад, літаральна ўчора паступіла прапанова падабраць тур для галандцаў. Мяркуем паказаць ім цецерукоў, паколькі ў іх краіне практычна няма лесу.

У англічан многа марскіх птушак і таксама мала лясных, як і наогул застаецца мала куткоў з некранутай прыродай.

Адным з вялікіх прыхільнікаў арніталагічнага турызму быў былы павераны па справах ЗША Скот Роланд.

А наогул бёрдвотчынг толькі набірае абароты, і выбар птушкі сімвалам раёна якраз будзе спрыяць прыцягненню як замежных, так і айчынных турыстаў. А таксама і прыцягненню ўвагі да рэдкіх відаў, да іх аховы.

© Photo : З сайта "Ахова птушак Бацькаўшчыны"Графіці ў Валожыне
Графіці ў Валожыне - Sputnik Беларусь
Графіці ў Валожыне

— Колькі раёнаў ужо адгукнулася на вашу прапанову?

— Тры ўжо абралі птушку-сімвала — Валожанскі, Слуцкі і Міёрскі, а ў дваццаці раёнах зараз вядзецца галасаванне. Думаю, што і астатнія са 118 таксама падтрымаюць нашу прапанову і абяруць сабе птушак, якія і стануць брэндамі раёнаў.

У Валожыне, напрыклад, ужо ўсталявалі скульптуру зімародка, з'явілася графіці, і здымак на іх фоне беспамылкова ўказвае на тое, што гэта адметнасць Валожына. Калі такія аб'екты з'явяцца ва ўсіх раёнах, а дзякуючы бёрдвотчынгу, дарэчы, вельмі незатратнаму віду турызма, папоўніцца казна раёна, гэта ж выдатна.

Стужка навiн
0