Бясплатныя квіткі ў музей падораць за партыю на піяніна

© Sputnik / Роман ШантарНацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Музей не толькі дазволіць граць на піяніна, але абяцае яшчэ і бонусныя падарункі.

МІНСК, 26 сту — Sputnik. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь абвяшчае пра пачатак акцыі "вольнае піяніна".

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Мастацкі музей распачынае курс лекцый "Рэвалюцыі ў думках і мастацтве"

"Кожны жадаючы, захапіўшы з сабой добры настрой, зможа прыйсці і выканаць свае любімыя музычныя творы на "вольным піяніна" ў адной з залаў музея! Мы ўпэўненыя, што ў Беларусі вялізная колькасць творчых людзей, якія гатовы падзяліцца сваім талентам з навакольным светам", — патлучамылі мэты акцыі ў музее.

Праявіць сябе за інструментам можна кожны дзень з 16:00 да 19:00 па адрасе вул. К. Маркса, 12.

Музей абяцае ўсім, хто будзе граць на піяніна, падараваць у якасці прыемнага бонуса квіток на дваіх на асноўную экспазіцыю музея.

Стужка навiн
0