У бібліятэках Магілёва чацвер аб’яўлены беларускім днём

Падпісацца
У бібліятэках Магілёва штотыднёва будзе ладзіцца акцыя "Сёння ў нас беларускі чацвер".

МІНСК, 26 сту — Sputnik. Спецыялісты цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк абласнога цэнтра запускаюць праект, які будзе спрыяць вывучэнню беларускай мовы. 

У майстэрні Высоцкай, дзе калісьці выступаў легендарны бард, захоўваецца яго фота - Sputnik Беларусь
Высоцкі казаў, што беларуская мова прыгожая, як італьянская

Кожны чацвер жыхароў горада на Дняпры запрашаюць завітаць у бібліятэку, каб прыняць удзел у жартоўных віктарынах на роднай мове, напісаць беларускі тэкст пад дыктоўку, праглядзець відэаролікі і беларускамоўныя мультфільмы, пазнаёміцца з вядомымі і невядомымі беларускімі аўтарамі.

Зразумела, будуць падрыхтаваны выставы, прэзентацыі, хіт-парады лепшых беларускіх часопісаў і кніжных навінак.

Стужка навiн
0