Беларуская чыгунка просіць прыдумаць імя цягніку Гомель — Мінск

Падпісацца
Адабраныя на конкурсе варыянты пасля пройдуць грамадскае авбмеркаванне.

МІНСК, 27 сту — Sputnik. Беларуская чыгунка звярнулася да карыстальнікаў з просьбай выказаць свае ідэі і прапанаваць варыянт назвы для цягніка, які курсуе ў напрамку Гомель — Мінск — Гомель.

На сайце чыгункі прыведзены агульныя патрабаванні да назвы. "Назва павінна быць лаканічнай, лёгкай у візуальным і слыхавым успрыманні, падыходнай для цягніка. Прапанаваныя варыянты плануецца выкарыстоўваць у далейшым пры правядзенні конкурсу (грамадскага абмеркавання)", — гаворыцца ў паведамленні.

Беларускі Stadler - Sputnik Беларусь
Па-за канкурэнцыяй: Гомель праводзіў першы беларускі Stadler у Мінск

Электрацягнік кампаніі выконвае рэйсы штодня: раніцай а 7 гадзіне з Гомеля і ўвечары а 18:50 у зваротным кірунку. Ён рухаецца без прамежкавых прыпынкаў і знаходзіцца ў шляху 2 гадзіны 59 хвілін.

Усяго ў складзе цягніка 382 месцы для сядзення. Зона падвышанай камфортнасці ўключае 16 месцаў. У адным з вагонаў змогуць з выгодамі перамяшчацца людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Нават трапіць у вагон з нізкім узроўнем падлогі і падножкай, якая высоўваецца, для іх не будзе складана.

Месцы ў салонах другога класа размешчаны па схеме тры плюс два, першага — два плюс два. Усе крэслы мяккія (у першым класе са скураной абіўкай), індывідуальныя са спінкамі, якiя можна рэгуляваць. Паміж імі размешчаны разеткі для зарадкі мабільных тэлефонаў і ноўтбукаў. Ва ўсім цягніку працуе бесправадны інтэрнэт. Ёсць бар, а пасажыры першага класа змогуць замовіць сабе харчаванне.

З прыемных бонусаў таксама клімат-кантроль і экраны для відэатрансляцыі, багажныя паліцы і стэлажы для буйнагабарытнага багажу. Ёсць вызначанае месца для дзіцячых калясак.

Новы фармат пасажырскіх перавозак укаранёны на Беларускай чыгунцы з 2011 года. Закупкі новага рухомага саставу вядуцца ў рамках дзяржпраграмы.

Сёння па Беларусі ўжо курсуюць 16 электрацягнікоў Stadler Flirt (ЭПм-001 — 17-ы па ліку) і дзевяць дызель-цягнікоў PESA.

Стужка навiн
0