Відэа

NASA атрымала новы касцюм для астранаўтаў ад Boeing

Падпісацца
Амерыканская кампанія Boeing прадставіла новы скафандр для касманаўтаў, якія адправяцца ў палёт на пілатуемым караблі Starliner. Глядзіце на відэа, як выглядае касцюм.

Паводле інфармацыі распрацоўшчыкаў, касцюм стаў лягчэй, яго вага каля дзевяці кілаграмаў, пры гэтым у яго інтэграваныя шлем і казырок, таксама касманаўты атрымаюць сэнсарныя пальчаткі, перадае Sputnik Літва.

Адзначаецца, што касцюм адпавядае патрабаванням бяспекі Нацыянальнага аэракасмічнага агенцтва ЗША (NASA).

Алег Навіцкі - камандзір касмічнага карабля Саюз МС-03 - Sputnik Беларусь
Касманаўт Алег Навіцкі завёў Instagram

Скафандр не прызначаны для працы ў адкрытым космасе, ён распрацаваны для ліквідацыі няштатных сітуацый унутры касмічнага карабля.

Starliner — першы пілатуемы карабель, які распрацоўвае Boeing, ён прызначаны як для дастаўкі экіпажа на арбітальныя станцыі, так і для перавозкі грузаў. Першы запуск "Старлайнера" запланаваны на вясну 2017 года.

Стужка навiн
0