Радыё

Вядучы НТБ Вадзім Такмянёў аб музычным конкурсе "Ты супер!"

© Photo : предоставлено НТВВадзім Такменёў
Вадзім Такменёў - Sputnik Беларусь
Тэлеканал НТБ сумесна з інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik прадстаўляюць музычны конкурс "Ты супер!" для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Ведущий НТВ Вадим Такменев о конкурсе "Ты супер!"

На працягу двух месяцаў у кастынгу праекта "Ты супер!" удзельнічалі паўтары тысячы выхаванцаў дзіцячых дамоў, вучняў школ-інтэрнатаў і дзяцей з прыёмных і апякунскіх сем'яў. У Абхазіі, Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі пошукамі дзяцей займалася міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik. Пасля папярэдніх пошукаў каманда НТБ адабрала 92 канкурсанта ва ўзросце 7-18 гадоў.

Прэс-канферэнцыя па дзіцячым вакальным конкурсе НТВ Ты супер! - Sputnik Беларусь
Новае музычнае шоу "Ты супер!" стартуе 11 лютага

Музычны конкурс "Ты супер!" дорыць шанец таленавітым дзецям, якія апынуліся без апекі бацькоў, заявіць пра сябе: яго ўдзельнікамі сталі выхаванцы дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў і дзеці з прыёмных сем'яў.

Папулярны вядучы тэлеканала НТБ Вадзім Такмянёў у эфіры радыё Sputnik распавёў пра ідэю ўзнікнення музычнага конкурсу такога фармату.

"Я думаю, для кожнага з нашых удзельнікаў — гэта выдатны шанец вырвацца, хоць бы на час, з досыць закрытай атмасферы, убачыць нейкае зусім іншае жыццё. Гэта магчымасць знайсці новых сяброў, паспрабаваць свае сілы, даведацца пра нешта новае. Мне здаецца, што гэтае шоў шмат каму з іх дасць упэўненасць, што калі не ўсё, то вельмі многае залежыць ад нас саміх".

Па словах вядучага, ідэя стварэння конкурсу нарадзілася спантанна. Тэлежурналіст падкрэсліў, што ніхто мэтанакіравана не імкнуўся стварыць такі конкурс. Проста ў размовах з калегамі была закранутая тэма дзяцей з дзіцячых дамоў, іх абмежаваных жыццёвых магчымасцяў, тэма ўсынаўлення.

Галоўнае пытанне, якое ўсхвалявала нас: чаму дзеці застаюцца абдзеленымі? Іх жыццё і так трошкі пабіла: ад кагосьці адмовіліся бацькі, хтосьці страціў бацькоў. Так ці інакш, усе гэтыя дзеці перажылі вялікі стрэс у сваім жыцці, нягледзячы на невялікі ўзрост. І ў нас паўстала пытанне: чаму ў дзяцей са звычайных сем'яў ёсць цэлы шэраг магчымасцяў, а у гэтых — не? Так гэтая думка вылілася ў тое, чым мы цяпер актыўна займаемся", — адзначыў Такмянёў.

Суддзямі праекта стануць спявачка Ёлка, кампазітар і музычны прадзюсар Ігар Крутой, оперная і эстрадная спявачка Маргарыта Суханкіна. Імя чацвёртага члена журы прадзюсары абяцалі назваць толькі перад прэм'ерай.

Прэм'ера музычнага конкурсу "Ты супер!" адбудзецца на тэлеканале НТБ 11 лютага.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі