Радыё

Апошняе інтэрв'ю Аляксандра Ціхановіча на радыё Sputnik Беларусь

© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандр Ціхановіч
Аляксандр Ціхановіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч памёр у ноч на суботу ў 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска ва ўзросце 64 гадоў, пра смерць свайго бацькі ў сацсетках паведаміла дачка артыста Анастасія Ціхановіч.
Последнее интервью Александра Тихановича на радио Sputnik Беларусь

Адно з апошніх інтэрв'ю для радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Ціхановіч даў у жніўні мінулага года. Гутарка атрымалася вельмі душэўнай і была прысвечана міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне".

Доўгі час Аляксандр Ціхановіч кіраваў праектам "Еўрафэст" і курыраваў адбор беларускіх артыстаў для ўдзелу ў конкурсе "Еўрабачанне", аднак у апошнія два гады адышоў ад спраў.

У сваёй гутарцы з вядучымі радыё Sputnik Беларусь Вячаславам Шарапавым і Аляксандрам Крывашэевым народны артыст Беларусі выказаўся за правядзенне міжнароднага конкурсу ў беларускай сталіцы. Аляксандр Ціхановіч адзначыў, што Мінск "жалезна падыходзіць" для правядзення Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне".

"Мінск-Арэна" — гэта тое, што доктар прапісаў. Хоць у нас ва ўсіх абласных цэнтрах ёсць спартыўна-канцэртныя палацы, у якіх таксама можа праходзіць гэты конкурс. Справа за пераможцам. Добрыя выканаўцы былі ў Беларусі заўсёды, зараз патрэбна толькі добрая песня", — сказаў народны артыст Беларусі ў эфіры радыё Sputnik Беларусь.

Аляксандр Ціхановіч - Sputnik Беларусь
Скарэктаваны час і дата развітання з Аляксандрам Ціхановічам

Развітанне з народным артыстам Беларусі пройдзе 30 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Радыё Sputnik Беларусь выказвае спачуванні родным і блізкім народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча.

Поўную версію апошняга інтэрв'ю Аляксандра Ціхановіча на радыё Sputnik Беларусь слухайце ў аўдыёзапісе.

Стужка навiн
0