"Казкі ў фармаце 18х24" пакажуць у Мінску

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкСлайды да дыяфільмаў кінастудыі "Саюзмультфільм"
Слайды да дыяфільмаў кінастудыі Саюзмультфільм - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней над дыяфільмамі працавалі прафесійныя мастакі, і вечарамі дзеці бавілі час за іх праглядам.

МІНСК, 28 сту — Sputnik. Кнігарня "Сон Гогаля" ладзіць 29 студзеня "Казкі ў фармаце 18х24" — прагляд-чытанне дыяфільмаў пад жывую музыку ў выкананні прафесійных актораў і музыкаў.

Марк Твэн - Sputnik Беларусь
Надрукуюць казку Марка Твэна, якая лічылася згубленай

Арганізатары кажуць, што "калі знайшлі дома праектар з плёнкамі, мы проста не маглі пакласці яго назад на антрэсоль. Бо дыяфільмы — гэта цэлая эпоха: калі тэлебачанне яшчэ толькі набірала абароты, прасціна, замацаваная на дзверы і дыяпраектар выносілі дзяцей, ды і бацькоў, у зусім іншае вымярэнне".

Раней над дыяфільмамі працавалі прафесійныя мастакі, выкарыстоўваліся казкі як савецкіх, так і замежных пісьменнікаў.

Спецыяльную падборку казак агучваць будуць: Алена Гіронак, Наталля Леванава, Аляксандр Яфрэмаў і Антон Макуха.

Гітара і іншыя інструменты — Андрэй Еўдакімаў.

Прыкладная праграма:

  • Безуважлівая няня. Няўдачнік (Э. Успенскі)
  • Разумная жонка (грузінская народная казка)
  • Котка, якая гуляла сама па сабе (Р. Кіплінг)
  • Дабрыня і змей (руская народная казка)
  • Церамок (руская народная казка)
  • Дзе ж Вілі? (С. Рыт)
  • Мумi-троль у джунглях (Т. Янсан)
  • Чалавечак з барабана (Г. Петрыяшвілі)
  • Снягурка (руская казка)
  • Пра пана Трулялінскага (Ю. Тувім) і некаторыя другія.

Пачатак а 19 гадзіне. Уваход вольны.

Стужка навiн
0