МІНСК, 28 сту — Sputnik. У нядзелю 29 студзеня ў Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е. Сіноптыкі прагназуюць туман, на дарогах магчыма галалёдзіца.
Паводле звестак Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у бліжэйшыя суткі чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і снегу. Вецер слабы, паўднёва-ўсходні, месцамі парывісты.
Тэмпература паветра ўначы ў цэнтральных раёнах Беларусі — ад 0 да —6°С, па ўсходзе пры праясненнях 7-12 марозу. Днём чакаецца да +2°С.