МІНСК, 28 сту — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні родным і блізкім народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Прыміце мае глыбокія спачуванні ў сувязі з адыходам з жыцця выдатнага музыканта і цудоўнага чалавека. Аляксандр Ціхановіч упісаў незабыўную старонку ў гісторыю айчыннай эстрады, песні ў яго выкананні сталі залатымі шлягерамі на ўсе часы", — гаворыцца ў спачуванні.
Лукашэнка назваў Ціхановіча чалавекам вялізнага таленту і шчодрай душы, які выхаваў цэлую плеяду яркіх маладых артыстаў і быў прыкладам адданасці мастацтву і сваім слухачам.
"Светлая памяць пра Аляксандра Ціхановіча застанецца ў нашых сэрцах", — адзначыў прэзідэнт.
Народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч памёр у ноч на суботу пасля цяжкай хваробы. Яму было 64 гады.