МІНСК, 28 сту — Sputnik. Развітанне з народным артыстам Беларусі Аляксандрам Ціхановічам пройдзе ў нядзелю, паведаміў Sputnik канцэртны дырэктар выканаўцы.
"Грамадзянская паніхіда пройдзе заўтра ў філармоніі", — сказаў дырэктар Ціхановіча.
Аляксандр Ціхановіч памёр у ноч на суботу ў 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. Дачка артыста напісала ў сацсетках, што апошні год жыцця бацькі быў няпростым і падзякавала ўсім прыхільнікам за малітвы і падтрымку.
"Я ведаю, што ён бы папрасіў падзякаваць ўсім вам за вашу любоў, якая была ўзаемнай", — напісала Анастасія Ціхановіч.