Эстафета тэхнічных ідэй прайшла ў Магілёве

© Photo : Магілёўскi аблвыканкамПрэзентацыя праекта на " Эстафеце ідэй" у Магілёве
Прэзентацыя праекта на  Эстафеце ідэй у Магілёве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Больш за 60 праектаў прэзентавалі магілёўскія школьнікі на гарадской эстафеце тэхнічных ідэй "Дзеці. Тэхніка. Творчасць".

МІНСК, 29 сту — Sputnik. Такім магутным зарадам інтэлекту стартаваў у Магілёве Год навукі. Мерапрыемства праходзіла ў рамках VIII рэспубліканскага конкурсу "ТэхнаІнтэлект".

Навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі горада ва ўзросце ад 11 да 19 гадоў прэзентавалі свае работы па 11 секцыях. І хто ведае, мабыць, менавіта сённяшнія прапановы вучняў па робататэхніцы, макетаванні ці рацыянальным выкарыстанні навакольнага асяроддзя ужо з'яўляюцца сур'ёзнымі навуковымі распрацоўкамі. 

Акадэмія навук Беларусі - Sputnik Беларусь
Дзень беларускай навукі: віншаванне прэзідэнта і планы на год

Ва ўсялякім разе на вельмі многія праекты юных вынаходнікаў — пераможцаў папярэдніх конкурсаў ужо звярнулі ўвагу вядучыя канструктары машынабудаўнічых прадпрыемстваў краіны.

А для юных вынаходнікаў гэта добры стымул заняцца навукай прафесійна — імёны пераможцаў прапануюцца для занясення ў банк адораной моладзі краіны.

Летась другое месца на рэспубліканскім конкурсе заняла работа магіляўчаніна Аляксандра Палюшына, які прапанаваў энерга-зберагальны паяльнік.

Вынікі рэспубліканскага конкурсу "ТэхнаІнтэлект" будуць падведзены ў сакавіку.

Стужка навiн
0