Лепшую песню на беларускай мове вызначаць у фінале конкурсу "Ліра"

© Sputnik / Виктор ТолочкоNaviband
Naviband - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На званне лепшай песні на беларускай мове ў конкурсе "Ліра" прэтэндуюць Кірыл Ермакоў, гурт J:МОРС і група NAVIBAND.

МІНСК, 29 сту — Sputnik. Пераможцаў Нацыянальнай музычнай прэміі ў галіне папулярнай музыкі "Ліра" назавуць у Палацы Рэспублікі 9 лютага.

Па выніках пасяджэння журы V Рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі "Ліра" вызначаны фіналісты ў 12 намінацыях. На тытул "Лепшы выканаўца" (жаночы вакал) прэтэндуюць Іна Афанасьева, Алёна Ланская, Ганна Шаркунова. "Лепшы выканаўца" (мужчынскі вакал) будзе абраны з чатырох прэтэндэнтаў: Дзмітрый Каралёў, Макс Лорэнс, Саша Нэма, Аляксей Хлястоў. За права называцца "Лепшым калектывам выканаўцаў" спаборнічаюць гурты "Без Билета", "Радиоволна", "J:МОРС", NAVIBAND. 

Група NAVI ў студыі радыё Sputnik Беларусь - Sputnik Беларусь
Радыё
Naviband: на Еўрабачанні ўпершыню прагучыць песня па-беларуску

"Прэтэндэнтамі ў намінацыі "лепшая песня на беларускай мове" сталі: "Той дзень" у выкананні Кірыла Ермакова (словы Р. Калодкі, музыка і аранжыроўка Л. Шырын, К. Ермакоў); "Блізка" ў выкананні гурта J:МОРС (словы і музыка У. Пугач, аранжыроўка J: МОРС); "Гісторыя майго жыцця" ў выкананні групы NAVIBAND (словы і музыка А. Лук'яненка, аранжыроўка NAVIBAND).

Песні "Блізка" і "Гісторыя майго жыцця" спрачаюцца таксама за перамогу у намінацыі "Лепшая песня года", трэці прэтэндэнт на гэтую намінацыю — "Нам вельмі" ў выкананні Тэа і Вольгі Рыжыкавай.

Урачыстую цырымонію ўручэння ўзнагарод прэміі "Ліра" гледачы змогуць убачыць 12 лютага на тэлеканале ОНТ.

Стужка навiн
0