"Адчуванне неверагоднай радасці і шчасця. І ёсць жаданне рабіць нешта на самай справе крутое, вясёлае, завадное… Гэта новы крок для нас, мы шчаслівыя!" — падзяліўся эмоцыямі са Sputnik саліст групы Арцём Лук'яненка.
"Мы шчаслівыя, хоць я яшчэ і не да канца ўсвядоміла, што адбываецца", — прызналася салістка калектыву Ксенія Жук.
Удзельнікі Naviband дадалі: толькі ў нядзелю яны, нарэшце, змаглі па-сапраўднаму выспацца. Падзяліліся музыкі і тым, як бачаць свой нумар для самога "Еўрабачанне".
"Вялікага шоу мы рабіць не будзем. Напэўна, у нашым нумары галоўнае, што ёсць — гэта наша энергетыка", — падкрэсліў Лук'яненка.
Поўную версію размовы з групай Naviband слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.
Група Naviband — першыя, хто паедзе на конкурс "Еўрабачанне" з аўдыторыяй у 200 мільёнаў тэлегледачоў з песняй на беларускай мове "Гісторыя майго жыцця".
Дзякуючы калектыву Naviband на "Еўрабачанні" ўпершыню прагучыць песня па-беларуску. Як распавялі на наступны дзень пасля фіналу нацыянальнага адбору салісты калектыву Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук, яны вырашылі не мяняць кампазіцыю і не дадаваць у яе "ні слоўца па-англійску". Музыкі ўпэўненыя: просты пасыл песні зразумеюць усе слухачы, па-за залежнасці ад моўных бар'ераў.
На музычны форум калектыў спрабаваў трапіць другі год запар — у 2016-м яны не змаглі перамагчы ў нацыянальным адборы, аднак 2017-ы стаў для іх больш удалым.