Абрана птушка 2018 года, імя якой пакуль засакрэчана

© AP / Сергей ГрицАмялушка
Амялушка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Грак, чорнагаловы шчыгол і звычайная рудахвостка "змагаліся" за за званне птушкі 2018 года.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. На ХХ з’ездзе грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" прагаласавалі за птушку года-2018. Аднак даведаемся яе імя мы толькі ў канцы года. Пакуль што скрыня для галасавання апячатана — падлічаць галасы і назавуць птушку-пераможцу толькі ў канцы 2017. 

Сойка - Sputnik Беларусь
Грак, чорнагаловы шчыгол ці нехта яшчэ стане птушкай 2018 года?

Нагадаем, што двух кандыдатаў на званне птушкі 2018 года прапаноўвала арганізацыя, а трэцяга выбралі на сайце адкрытам галасаваннем. Звычайная рудахвостка набрала больш за ўсё галасоў з 37 відаў птушак, якіх вылучалі члены і сябры арганізацыі і на 41 голас апярэдзіла сізага дзятла.

Такім чынам птушка 2018 года абіралася з трох кандыдатаў: грака, чорнагаловага шчыгла і звычайнай рудахвосткі.

Птушка года абіраецца ў Беларусі з 2000 года, а сёлета ёй з'яўляецца чубаты жаваранак.

Стужка навiн
0