МІНСК, 31 сту — Sputnik. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы 2 лютага праводзіць дабрачынны аўкцыён у падтрымку дзейнасці міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі "Дзеці. Аўтызм. Бацькі".
Падчас мерапрыемства адбудзецца закрыццё выстаўкі "З новай казкай!". Аўтары малюнкаў — дзеці з аўтызмам.
Спецыялісты нагадваюць, што "дабрачынны праект музея "З новай казкай!" — гэта магчымасць аб'яднаць людзей вакол праблем, якія трэба вырашаць разам".
Таксама падтрымаць праект запрошаны знакамітыя беларускія мастакі, музыканты, Мінскі міжнародны жаночы клуб жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў, культурныя і грамадскія дзеячы.
Мастакі Аксана Аракчэева, Леанід Гамонаў, Надзея Бука, Аляксандр Сяліцкі перададуць у дар МДГА "Дзеці. Аутызм. Бацькі" свае мастацкія работы для правядзенння наступнага дабрачыннага інтэрнэт-аукцыёна.
Музыкі Дзядзя Ваня і Паліна Сівец падтрымаюць арганізацыю і падораць святочны настрой усім удзельнікам урачыстасці.
Перад усімі прысутнымі выступяць дзіцячыя калектывы "Дудырыкі" і "Эстрадны вакал".
Мерапрыества адбудзецца ў музеі Янкі Купалы 2 лютага а 18 гадзіне.