Naviband выступяць у другім паўфінале "Еўрабачання" 11 траўня

© Sputnik / Виктор ТолочкоNaviband
Naviband - Sputnik Беларусь
Беларускія ўдзельнікі аказаліся ў адным паўфінале з Расіяй і Ізраілем, якія традыцыйна ставяць айчынным музыкам высокія балы.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. Беларускі гурт Naviband з кампазіцыяй "Гiсторыя майго жыцця" выступіць у другім паўфінале конкурсу песні "Еўрабачанне", што адбудзецца 11 мая ў Кіеве.

Прадстаўнікамі Беларусі на Еўрабачанні-2017, якое пройдзе ў Кіеве, з 9 па 13 траўня, назвалі гурт Naviband - Sputnik Беларусь
Радыё
На "Еўрабачанне" ў Кіеў едзе Naviband: каментарыі вядомых беларусаў

Лёсаванне 43 удзельнікаў "Еўрабачання-2017" прайшло ў аўторак ва ўкраінскай сталіцы — усе краіны падзялілі паміж двума паўфіналамі: 9 і 11 мая.

Паводле лёсавання Беларусь апынулася ў другой частцы другога паўфіналу. У адзін дзень з музыкамі з Naviband на сцэну "Еўрабачання" выйдуць расійскі і ізраільскі канкурсанты — гэтыя краіны традыцыйна ставяць Беларусі высокія балы, што павышае шанцы выйсці ў фінал музычнага форуму.

Таксама ў другі паўфінал патрапілі Літва, Балгарыя, Харватыя, Нарвегія, Сан-Марына, Эстонія, Швейцарыя, Ірландыя, Аўстрыя, Венгрыя, Румынія, Данія, Сербія, Нідэрланды, Мальта і Македонія.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2017" адбудзецца ў траўні Кіеве. Фінал шоў прызначаны на 13 траўня — тады і вырашыцца, у якой краіне ў наступны раз пройдзе форум. Тэлетрансляцыі "Еўрабачання" звычайна глядзяць каля 200 мільёнаў чалавек, што робіць яго адной з самых папулярных праграм у свеце.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі