МІНСК, 31 сту — Sputnik. Полацк быў абраны моладзевай сталіцай Беларусі, у гонар гэтага ў горадзе пройдзе шэраг святочных мерапрыемстваў, паведамілі Sputnik у прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.
Свята "Полацк — моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь" адбудзецца ў Полацку 2 і 3 лютага, яго наведаюць кіраўніцтва Мінадукацыі, лідэры моладзевых арганізацый, маладыя спецыялісты.
У рамках свята будзе праведзены рэспубліканскі маладзёжны форум "Разам мы — Беларусь!", а таксама дадзены старт праекту "Францыск Скарына. Чалавек дасканалы". У поўнай праграме — дзесяткі мерапрыемстваў, у тым ліку экскурсіі і круглыя сталы.
Моладзевыя мерапрыемствы будуць праходзіць у Полацку і на працягу ўсяго года — на 2017 год запланаваныя фестывалі, акцыі, канферэнцыі і сустрэчы для навучэнцаў, студэнтаў і маладых спецыялістаў.
Полацк — найстаражытнейшы горад Беларусі, летась яму спаўняецца 1155 гадоў.