Фіналісты шоу "Ты супер!" змогуць выступіць на дзіцячым "Еўрабачанні"

© Sputnik / Владимир ТрефиловГенеральны прадзюсар НТВ Цімур Вайнштейн
Генеральны прадзюсар НТВ Цімур Вайнштейн - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сумесны праект тэлеканала НТБ і інфармацыйнага агенцтва Sputnik "Ты супер!" стартуе 11 лютага, па словах прадзюсараў конкурсу, супрацоўніцтва з маладымі талентамі працягнецца і пасля конкурсу.

МІНСК, 1 лют — Sputnik. Вакальны конкурс "Ты супер!", сумесны праект тэлекампаніі НТБ і міжнароднага інфармацыйнага агенцтва Sputnik, які не мае аналагаў, пачнецца 11 лютага. Новы праект дасць шанец таленавітым дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, заявіць пра сябе і прабіцца на вялікую сцэну. 

Прэс-канферэнцыя па дзіцячым вакальным конкурсе НТВ Ты супер! - Sputnik Беларусь
Новае музычнае шоу "Ты супер!" стартуе 11 лютага

"Ты супер!" — гэта зусім нетыповы для НТБ праект, які працягвае чараду змен, якія адбываюцца ў эфіры тэлеканала. Мы разумеем, што ў нашых сілах дапамагчы дзецям, якія да гэтага моманту не мелі магчымасці паказаць свой талент вялікай аўдыторыі", — распавёў генеральны прадзюсар НТБ Цімур Вайнштейн і выказаў упэўненасць, што ўдзел у конкурсе стане пуцёўкай у жыццё для маладых талентаў. 

Удзельніцы музычнага конкурсу Ты супер! Дар'я Чарнова і Наста Краўчэня - Sputnik Беларусь
Радыё
Беларускі на праекце "Ты супер!": мы пастараемся выступіць годна

Таксама Вайнштейн паабяцаў, што супрацоўніцтва з маладымі талентамі не скончыцца на гэтым праекце. Вядома, што ў склад журы ўвайшоў адзін з самых уплывовых музычных прадзюсараў сусветнага ўзроўню — Ігар Крутой. На яго рахунку прадзюсаванне такіх буйных музычных шоу, як "Новая Хваля", "Песня года" і іншых. Для юных талентаў Крутой не толькі стане строгім суддзёй, але і добрым чараўніком. Так, фіналісты шоу "Ты супер!" возьмуць удзел у адборачных турах міжнародных вакальных конкурсаў "Новая хваля" і дзіцячым "Еўрабачанні". Яшчэ адным падарункам для рабят стануць ролі ў новым мюзікле "Рэспубліка ШКІД", які выйдзе ў эфіры НТБ.

Да прэм'еры "Ты супер!" засталіся лічаныя дні. Кожны дзень вакалістаў распісаны па хвілінах. Першым выпрабаваннем для іх стане праслухоўванне перад членамі журы, гасцямі ў студыі і мільёнамі тэлегледачоў па ўсёй краіне. Цяпер яны — нікому не вядомыя хлапчукі і дзяўчынкі, але хутка пра іх загаворыць не толькі ўся Расія, але і краіны постсавецкай прасторы. Прэм'ера музычнага шоу "Ты супер!" адбудзецца на тэлеканале НТБ 11 лютага ў 20:00.

На працягу ўсяго шоў талентаў Sputnik на сваіх рэсурсах дасць магчымасць чытачам у нашай краіне і за мяжой сачыць за поспехамі канкурсантаў.

НТБ — найбуйнейшая недзяржаўная тэлекампанія ў Расіі, якая ажыццяўляе федэральнае вяшчанне. З моманту першага выхаду ў эфір у кастрычніку 1993 году НТБ стабільна ўваходзіць у тройку лідэраў айчыннага тэлерынку. НТБ транслюецца ва ўсіх суб'ектах РФ, ахопліваючы 99,2% насельніцтва. Для рускамоўных гледачоў за межамі Расіі — у краінах блізкага замежжа, Еўропы і Блізкага Усходу, а таксама ў Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі — НТБ вырабляе дзве міжнародныя версіі — НТБ-Мір і НТБ-Амерыка. З моманту заснавання НТБ паспяхова стварае і развівае галоўныя тэлевізійныя жанры. Сярод праграм канала традыцыйна лідзіруюць журналісцкія расследаванні, дыскусіі на грамадска значныя тэмы і, у першую чаргу, навіны і аналітыка — аснова вяшчання НТБ.

Прафесіяналізм калектыву НТБ прызнаны ў Расіі і ва ўсім свеце. Штогод рэпарцёры, аглядальнікі і вядучыя НТБ атрымліваюць высокія ўрадавыя і журналісцкія ўзнагароды. Забаўляльныя праекты — вострасюжэтныя айчынныя серыялы і фільмы, сацыяльныя і забаўляльныя праграмы, гульнявыя шоў — не раз станавіліся прызёрамі аўтарытэтных прэмій.

Sputnik Беларусь пачаў працу ў краіне ў снежні 2014 года. Актывы агенцтва ўключаюць інфармацыйны партал на беларускай і рускай мовах, радыёресурс і высокатэхналагічны мультымедыйны прэс-цэнтр. Sputnik Беларусь з'яўляецца часткай міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Стужка навiн
0