Радыё

У гістарычным музеі прадстаўлены ўнікальны арнат

© Sputnik / Виктор ТолочкоДырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Алег Рыжкоў і загадчыца фондавага аддзела Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Таццяна Бушава
Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Алег Рыжкоў і загадчыца фондавага аддзела Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Таццяна Бушава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі прадставіў наведвальнікам унікальны арнат - частку царкоўнага ўбору канца XVIII стагоддзя, дэкараваную ўстаўкамі слуцкіх паясоў, гэты рэдкі экспанат рэстаўратары аднаўлялі больш за год.
В историческом музее представлен уникальный орнат из слуцких поясов

Пра новыя выставачныя праекты і міжнароднае супрацоўніцтва вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў гутарыў з дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Алегам Рыжковым і загадчыцай фондавага аддзела Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Таццянай Бушавай.

Адрэстаўраваны арнат каталіцкага святара - Sputnik Беларусь
Фота
Арнат са слуцкіх паясоў прэзентавалі ў Гістарычным музее

Алег Рыжкоў распавёў аб праведзенай напярэдадні ўнікальнай падзеі — прэзентацыі арната, царкоўнага ўбору канца 18 стагоддзя, цалкам дэкараванага ўстаўкамі са слуцкіх паясоў.

"Устаўкі слуцкіх паясоў спецыяльна вырабляліся для гэтага арната. Праца па рэстаўрацыі доўжылася больш за год. Фактычна ён адрэстаўраваны з кавалачкаў. Аналагаў такога арната ў свеце вельмі няшмат, а з такімі ўстаўкамі слуцкіх паясоў — адзінкі, гэта вельмі каштоўны для нас прадмет", — адзначыў Рыжкоў.

Унікальны набор экспанатаў наведвальнікі могуць убачыць і ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Напярэдадні новага года калекцыя музея папоўнілася эскізамі касцюмаў ансамбля "Песняры" 40-гадовай даўніны.

"Самі касцюмы, на жаль, не захаваліся. Але менавіта ў гэтых касцюмах ансамбль прадставіў гледачам прэм'еру першай беларускай рок-оперы "Песня пра долю". Гэтыя эскізы зацверджаны рукой Мулявіна, і падпісаны ўсе, які артыст — Барткевіч, Кашапараў — у гэтым касцюме выступаў на сцэне", — распавяла Таццяна Бушава і дадала, што ў будучыні магчымая рэканструкцыя касцюмаў па гэтых эскізах.

Таксама, па словах Алега Рыжкова, у цяперашні час у філіяле — Музеі беларускай дзяржаўнасці працягваецца праект, прысвечаны 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Беларуссю.

Адкрыццё выставы А.Кузьміча ў Пекіне - Sputnik Беларусь
Цэнтр беларускай культуры адкрыюць у Пекіне

"У праекце прадстаўлены падарункі вышэйшаму кіраўніцтву краіны ад дэлегацый Кітая, якія наведвалі Беларусь. На такім узроўні заўсёды дорыцца нешта эксклюзіўнае. А тут абрана ўсё самае эксклюзіўнае — больш чым 60 прадметаў", — распавёў Рыжкоў.

Па словах дырэктара музея, наш Нацыянальны гістарычны стаў першым музеем у свеце, які ў канцы мінулага года прадставіў сваю выставу ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Пекіне. Акрамя таго, восенню плануецца падпісанне дамовы аб супрацоўніцтва паміж Музеем першага з'езду РСДРП і Музеем першага з'езду кампартыі Кітая. У год стагоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі гэта падзея стане знакавай у культурным супрацоўніцтве дзвюх краін.

Поўную версію гутаркі з дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Алегам Рыжковым і загадчыцай фондавага аддзела Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Таццянай Бушавай слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0