У падарунак дзядзьку Рыгору: выпушчаны дыск з вушацкімі песнямі

© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў медыябанкПоэт Рыгор Барадулін
Поэт Рыгор Барадулін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На дыску акрамя кампазіцый сучасных музыкаў будуць яшчэ і арыгінальныя запісы спеваў маці паэта — Куліны Барадулінай, а таксама спевы самаго Рыгора Барадуліна.
МІНСК, 1 лют — Sputnik. Вялікі канцэрт і прэзентацыя дыска "Песні матчыны з Вушаччыны" адбудзецца 26 лютага ў Палацы культуры ветэранаў.
Такі падарунак падрыхтаваў да дня народзінаў народнага паэта Беларусі гурт "Re1ikt", этна-гурт "Vuraj", калектыў "Harmonic style project", фальклорны гурт "Варган", Ірэна Катвіцкая, Віктар Сямашка, паэт Міхась Скобла.
Рыгор Барадулін - Sputnik Беларусь
Сольны альбом Рыгора Барадуліна выклалі ў інтэрнэт
Аўтару ідэі і праекта Сяргею Доўгушаву Рыгор Барадулін некалі падараваў кніжку, якая так і называлася: "Песьні матчыны з Вушаччыны".  
"Мы вырашылі пераасэнсаваць і аднавіць вушацкія песні, якія з дзяцінства Рыгору Барадуліну спявала яго маці. У ёй запісаны абрадавыя, пазаабрадавыя, лірычныя і застольныя песні. Вось мы і паспрабавалі іх агучыць", — кажа аўтар праекту Сяржук Доўгушаў.
На дыску акрамя кампазіцый сучасных музыкаў будуць яшчэ і арыгінальныя запісы спеваў маці паэта — Куліны Барадулінай, а таксама спевы самаго Рыгора Барадуліна.
Гэта будзе сапраўдны падарунак не толькі для сваякоў і землякоў паэта, але і для ўсіх беларусаў. Аўтары праекту мяркуюць зрабіць прэзентацыі дыска і ў іншых гарадах Беларусі.
Раней паэт і спявак Алесь Камоцкі выклаў у інтэрнэт альбом "Гойкнуў баравік", які Рыгор Барадулін запісаў у яго дома 16 год таму.
Стужка навiн
0