Беларускія выданні можна набыць і ў Лондане, і ў Пекіне

© SputnikСтэнд беларускай кнігі ў Маскве
Стэнд беларускай кнігі ў Маскве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускія кнігі пакажуць на выставах і кірмашах у Парыжы, Лондане, Пекіне, Празе, а беларусы пазнаёмяцца ў лютым з кніжнымі навінкамі на традыцыйнай выставе-кірмашы.

МІНСК, 2 лют — Sputniк. Беларускія кнігі ў 2017 годзе будуць шырока прадстаўлены на міжнародных выставах, паведаміла на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання журналістам міністр інфармацыі Лілія Ананіч. 

Старажытныя кнігі ў сховішчы старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - Sputnik Беларусь
Таямніцы старадрукаў: кнігі Скарыны ў сучаснай вокладцы

Напрыклад, у Вільні ўжо на люты бягучага года запланаваны круглы стол, прысвечаны 500-годдзю беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Тэматычныя круглыя сталы таксама будуць арганізаваны ў Празе, Варшаве, Санкт-Пецярбурзе, Маскве, Пекіне. 

Кнігі Скарыны ў экспазіцыі музея Нацыянальнай бібліятэкі мяняюць кожныя два месяцы - старой кнізе трэба адпачыць у сховішчы - Sputnik Беларусь
Нацыянальны конкурс "Мастацтва кнігі-2017" пройдзе ў Беларусі 25-26 студзеня

У сакавіку нацыянальную кніжную экспазіцыю пакажуць падчас Парыжскай міжнароднай выставы.

Беларускія выданні на працягу года ўбачаць на Лонданскім кніжным кірмашы.

Ну а беларусы як айчынныя, так і замежныя навінкі пабачаць падчас Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая традыцыйна пройдзе з 8 па 12 лютага ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14.

Многа мерапрыемстваў запланавана і на Дні беларускага пісьменства ў Полацку ў пачатку верасня.

Стужка навiн
0