Са свету па каменю – будзе вежа, лічаць магіляўчане

© Sputnik / Виктор ТолочкоГарадская ратуша ў Магілёве
Гарадская ратуша ў Магілёве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Магілёве ўстановяць кантейнеры, аднак не для пластыка ці шкла, а для камянёў. Са свету па каменю – глядзіш і будзе закладзены пачатак крэпасці.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. У Магілёве хутка стартуе праект "Час збіраць камяні", дзякуючы якому ў горадзе мяркуюць пазначыць абарончыя ўмацаванні Магілёўскага замка, які існаваў у XVI-XIX стагоддзях. 

Ратуша, Магілёў - Sputnik Беларусь
Лукашэнка даручыў зрабіць Магілёў прыгажуном да 2020 года

Гэтую ініцыятыву плануецца рэалізаваць да свята горада ў парку Горкага, дзе раней і знаходзіўся замак. У бліжэйшы час у грамадскіх месцах усталююць спецыяльныя кантэйнеры, куды магілёўцы і госці змогуць збіраць камяні. З іх будзе пазначаная сцяна крэпасці з абароннымі вежамі.

Зараз вядзецца работа над стварэннем праекта дадзенага турыстычнага аб'екта.

Гэта толькі адзін з праектаў, прысвечаных 750-годдзю абласнога цэнтра. Мяркуецца таксама па-мастацку аформіць уезд у горад, у прыватнасці, пабудаваць трыумфальную арку, адрамантаваць плошчу Славы, Мінскае шасэ. Да юбілею горада запланавана безліч мерапрыемстваў, паведаміў падчас прэс-канферэнцыі старшыня Магілёўскага гарвыканкама.

 

Стужка навiн
0