МІНСК, 2 лют — Sputnik. Учора ў сценах тэатра беларускай драматургии адбылася святочная вечарына, а ў Арт-холе адкрыта выстава, прысвечаная няхай невялікаму, аднак юбілею тэатра. Ім споўнілася 25.
Першая прэм'ера Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбылася1 лютага 1992 года спектаклем "КУ-КУ".
За 25 гадоў пастаўлена больш за сотню спектакляў, гастролі адбыліся ў 13 краінах і аб'ездзілі практычна ўсю Беларусь.
Сёння ў тэатры працуе 33 акцёра, у бягучым рэпертуары 33 спектаклі, больш за 85 працэнтаў пастановак тэатра — беларуская драматургія.
Акрамя тэатральных пастановак тэатр ладзіць для гледачоў тыдні беларускай драматургіі, падчас якіх пасля спектакля наведвальнікі сустракаюцца з аўтарамі п'ес.
Да юбілею невялікім накладам выпусцілі і кніжку пра тэатр, якая хутка з'явіцца ў продажы ў сувенірнай краме.