Вечар памяці Ціхановіча пройдзе 10 лютага ў Палацы Рэспублікі

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкСпевакі Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская
Спевакі Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Памяць народнага артыста ўшануюць дзясяткі выканаўцаў, сярод якіх - яго дачка Анастасія Ціхановіч і ўдава Ядвіга Паплаўская.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Вечар памяці народнага артыста Аляксандра Ціхановіча пройдзе ў сталічным Палацы Рэспублікі 10 лютага.

Ціхановіч памёр у ноч з 27 на 28 студзеня пасля працяглай хваробы лёгкіх. Развітваліся з народным артыстам у Мінску 30 студзеня — на паніхіду прыйшлі тысячы чалавек.

Аляксандр Ціхановіч - Sputnik Беларусь
Радыё
Апошняе інтэрв'ю Аляксандра Ціхановіча на радыё Sputnik Беларусь

Вечар памяці Ціхановіча арганізуюць і ў Палацы Рэспублікі. Канцэрт пройдзе 10 лютага, многія артысты выканаюць там кампазіцыі экс-лідэра "Верасоў". Сярод тых, хто будзе выступаць — Анастасія Ціхановіч, Ядвіга Паплаўская, ансамбль "Песняры", Тэа, Георгій і Дзмітрый Калдуны, а таксама многія іншыя выканаўцы.

Квіток на канцэрт памяці Аляксандра Ціхановіча каштуе 10-20 рублёў. Частка самых танных квіткоў на мерапрыемства ўжо распрададзеная.

Пачнецца вечар памяці ў 19:00, у той жа дзень пакажуць і тэлеверсію канцэрту — на АНТ а 21:05.

Стужка навiн
0