МІНСК, 3 лют — Sputnik. "Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" запрашае мінчан і гасцей сталіцы на 3-ці Фестываль-конкурс лядовых і снежных скульптур "Свет крышталёў у батанічным садзе".
"З першых дзён яго працы наведвальнікі батанічнага саду змогуць убачыць і ацаніць майстэрства лепшых скульптараў, быць удзельнікамі таго моманту, калі звычайныя формы лёду ператвараюцца ў творы снежна-лядовага мастацтва, якое патрабуе ад майстроў не толькі ўмення выразаць з лёду выдатныя скульптуры, але і вялікае цярпенне, мужнасць працаваць пры любым надвор'і", — паведамляюць арганізатары.
У фестывалі прымае ўдзел творчая моладзь з мастацкіх каледжаў і Акадэміі мастацтваў Мінска.
З 9.02 па 11.02 2017 гады — адкрытыя дні, калі майстры на вачах у гледачоў рыхтуюць свае шэдэўры. У Фестывалі ўдзельнічаюць прафесійныя скульптары.
Рэжым працы батанічнага саду 11 лютага працягнуты да 18:00 гадзін. Фестываль адкрыецца 11 лютага і будзе доўжыцца як выстава скульптур да канца зімы.
Уваход на ландшафтную зону Батанічнага саду — платны: 6 беларускіх рублёў. Бясплатна фестываль могуць наведаць шматдзетныя сем'і, выхаванцы тэрытарыяльных Цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання, людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі (інваліды 1 групы), вайскоўцы тэрміновай службы.