МІНСК, 4 лют — Sputnik. Зборная Беларусі па хакеі з мячом выбыла з элітнага дывізіёна пасля пройгрышу камандзе Германіі на чэмпіянаце свету, які праходзіць у гэтыя дні ў Швецыі.
Сустрэча, якая прайшла ў суботу, завяршылася з лікам 12:7 на карысць нямецкай каманды, у складзе якой пента-трыкам адзначыўся Міхаіл Дунаеў.
Заняўшы 7-е месца, зборная Германіі здолела захаваць прапіску ў элітнай групе чэмпіяната свету, куды выйшла па выніках спаборніцтваў ў 2016 годзе. А зборная Беларусі пакідае вышэйшы дывізіён, і замест яе на ЧС-2018 у Хабараўскам краі будзе выступаць каманда Канады.
На ЧС у Швецыі яшчэ пройдуць два паўфіналы: паміж Швецыяй і Нарвегіяй, і Фінляндыяй і Расіяй. Пераможцы сустрэнуцца 5 лютага ў фінале.