ЧС па бэндзі: зборная Беларусі вылецела з Вышэйшай лігі

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкГульцы зборнай Беларусі чэмпіянат свету па хакеі з мячом
Гульцы зборнай Беларусі чэмпіянат свету па хакеі з мячом - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зборная Беларусі пакідае вышэйшы дывізіён, і замест яе на ЧС-2018 у Хабараўскам краі будзе выступаць каманда Канады.

МІНСК, 4 лют — Sputnik. Зборная Беларусі па хакеі з мячом выбыла з элітнага дывізіёна пасля пройгрышу камандзе Германіі на чэмпіянаце свету, які праходзіць у гэтыя дні ў Швецыі.

Хакей з мячом, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
ЧС па хакеі з мячом: беларусы прапусцілі ад расіян 17 галоў

Сустрэча, якая прайшла ў суботу, завяршылася з лікам 12:7 на карысць нямецкай каманды, у складзе якой пента-трыкам адзначыўся Міхаіл Дунаеў.

Заняўшы 7-е месца, зборная Германіі здолела захаваць прапіску ў элітнай групе чэмпіяната свету, куды выйшла па выніках спаборніцтваў ў 2016 годзе. А зборная Беларусі пакідае вышэйшы дывізіён, і замест яе на ЧС-2018 у Хабараўскам краі будзе выступаць каманда Канады.

На ЧС у Швецыі яшчэ пройдуць два паўфіналы: паміж Швецыяй і Нарвегіяй, і Фінляндыяй і Расіяй. Пераможцы сустрэнуцца 5 лютага ў фінале.

Стужка навiн
0